Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EZEKIEL
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 35
Ezek Bela 35:1  І было мне слова Гасподняе:
Ezek Bela 35:2  сыны чалавечыя! павярні аблічча тваё да гары Сэір і вымаві на яе прароцтва
Ezek Bela 35:3  і скажы ёй: так кажа Гасподзь Бог: вось Я — на цябе, гара Сэір! і працягну на цябе руку Маю і зраблю цябе пустою і незаселенаю.
Ezek Bela 35:4  Гарады твае ператвару ў разваліны, і ты сама апусьцееш і ўведаеш, што Я — Гасподзь.
Ezek Bela 35:5  Як што ў цябе вечная варожасьць, і ты аддавала сыноў Ізраілевых у рукі мечу ў час няшчасьця іхняга, у час канчатковай пагібелі,
Ezek Bela 35:6  за гэта, жыву Я! кажа Гасподзь Бог, зраблю цябе крывёю, і кроў будзе перасьледаваць цябе; як што ты не ненавідзела крыві, дык кроў і будзе перасьледаваць цябе.
Ezek Bela 35:7  І зраблю гару Сэір пустым і бязьлюдным стэпам і вынішчу на ёй прыхадня і вяртанца.
Ezek Bela 35:8  І напоўню вышыні яе забітымі яе: на пагорках тваіх і ў далінах тваіх і ва ўсіх калдобінах тваіх будуць падаць пабітыя мечам.
Ezek Bela 35:9  Зраблю цябе пустыняю вечнаю, і ў гарадах тваіх ня будуць жыць, і ўведаеце, што Я — Гасподзь.
Ezek Bela 35:10  Так, як ты казала: гэтыя два народы і гэтыя дзьве зямлі будуць мае, і мы завалодаем імі, хоць і Гасподзь быў там,
Ezek Bela 35:11  за тое, жыву Я! кажа Гасподзь Бог, зраблю з табою ў меру нянавісьці тваёй, якую ты выказала зь нянавісьці тваёй да іх, і яўлю Сябе ім, калі буду судзіць цябе.
Ezek Bela 35:12  І ўведаеш, што Я Гасподзь чуў усе глумленьні твае, якія ты вымаўляла на горы Ізраілевыя, кажучы: "апусьцелі! нам аддадзены, каб мы зьелі!"
Ezek Bela 35:13  Вы пышыліся перада Мною языком вашым і памнажалі прамовы вашыя супроць Мяне; я чуў гэта.
Ezek Bela 35:14  Так кажа Гасподзь Бог: калі ўся зямля будзе радавацца, Я зраблю цябе пустыняю.
Ezek Bela 35:15  Як ты радавалася таму, што доля дому Ізраілевага апусьцела, так зраблю Я і з табою: спустошана будзеш, гара Сэір, і ўся Ідумэя разам, — і ўведаюць, што Я — Гасподзь.