EZEKIEL
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
Chapter 11
Ezek | Bela | 11:1 | І падняў мяне Дух і прывёў мяне да ўсходняе брамы Дома Гасподняга, якая павернута на ўсход. І вось, — каля ўваходу ў браму дваццаць пяць чалавек; і сярод іх я бачыў Язанію, сына Азуравага, і Фалтыю, сына Ванэевага, князёў народу. | |
Ezek | Bela | 11:2 | І Ён сказаў мне: сыне чалавечы! вось людзі, якім наўме беззаконнасьць, і якія даюць благую раду ў горадзе гэтым, | |
Ezek | Bela | 11:5 | І сышоў на мяне Дух Гасподні і сказаў мне: скажы, так кажа Гасподзь: што кажаце вы, доме Ізраілеў, і што наўме вам, гэта Я ведаю. | |
Ezek | Bela | 11:7 | Таму так кажа Гасподзь Бог: забітыя вашыя, якіх вы паклалі сярод яго, гэта мяса, а ён — кацёл; але вас Я выведу зь яго. | |
Ezek | Bela | 11:10 | Ад меча загінеце; на межах Ізраілевых буду судзіць вас, і ўведаеце, што Я — Гасподзь. | |
Ezek | Bela | 11:11 | Ён ня будзе вам катлом, і вы ня будзеце ў ім мясам; на межах Ізраілевых буду судзіць вас. | |
Ezek | Bela | 11:12 | І ўведаеце, што Я — Гасподзь; бо паводле запаведзяў Маіх вы не хадзілі, і пастановаў Маіх ня выконвалі, а дзейнічалі паводле пастановаў народаў, якія акружаюць вас. | |
Ezek | Bela | 11:13 | І было, калі я прарочыў, Фалтыя, сын Ванэеў, памёр. І ўпаў я на аблічча і залямантаваў гучным голасам, і сказаў: о, Госпадзе Божа! няўжо Ты хочаш да канца вынішчыць рэшту Ізраіля? | |
Ezek | Bela | 11:15 | сыне чалавечы! тваім братам, тваім братам, тваім адзінакроўным і ўсяму дому Ізраілеваму, усім ім гавораць жыхары Ерусаліма: "жывеце далёка ад Госпада; нам на ўладаньне аддадзена гэтая зямля". | |
Ezek | Bela | 11:16 | На гэта скажы: так кажа Гасподзь Бог: хоць Я і выслаў іх да народаў, і хоць расьсеяў іх па землях, але Я буду ім нейкай сьвятыняй у тых землях, куды пайшлі яны. | |
Ezek | Bela | 11:17 | Пасьля скажы: так кажа Гасподзь Бог: Я зьбяру вас з народаў, і вярну вас зь земляў, у якія вы расьсеяны; і дам вам зямлю Ізраілевую. | |
Ezek | Bela | 11:19 | І дам ім сэрца адзінае, і дух новы пакладу ў іх, і вазьму з плоці іхняй сэрца каменнае, і дам ім сэрца плацяное, | |
Ezek | Bela | 11:20 | каб яны хадзілі паводле запаведзяў Маіх і трымаліся пастановаў Маіх, і выконвалі іх; і будуць Маім народам, а Я буду іхнім Богам. | |
Ezek | Bela | 11:21 | А чыё сэрца памкнецца сьледам за гнюсотамі іхнімі і гідотамі іхнімі, паводзіны тых абярну на іхнія ж галовы, кажа Гасподзь Бог. | |
Ezek | Bela | 11:22 | Тады херувімы паднялі крылы свае і колы каля іх; і слава Бога Ізраілевага ўгары над імі. | |
Ezek | Bela | 11:23 | І паднялася слава Госпада зь сярэдзіны горада і спынілася над гарою, якая на ўсход ад горада. | |
Ezek | Bela | 11:24 | І дух падняў мяне і перанёс мяне ў Халдэю да перасяленцаў, ва ўяве, Духам Божым, і адышла ад мяне ўява, якую я бачыў. | |