Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EZEKIEL
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 48
Ezek Bela 48:1  Вось імёны плямёнаў. На паўночным краі дарогі ад Хэтлона, якая вядзе ў Эмат, Гацар-Энон, ад паўночнай мяжы Дамаска па дарозе да Эмата: усё гэта ад усходу да мора адзін надзел Дану.
Ezek Bela 48:2  Каля мяжы Дана, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Асіру.
Ezek Bela 48:3  Каля мяжы Асіра, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Нэфталіму.
Ezek Bela 48:4  Каля мяжы Нэфталіма, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Манасіі.
Ezek Bela 48:5  Каля мяжы Манасіі, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Яфрэму.
Ezek Bela 48:6  Каля мяжы Яфрэма, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Рувіму.
Ezek Bela 48:7  Каля мяжы Рувіма, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Юду.
Ezek Bela 48:8  А каля мяжы Юды, ад усходняга краю да заходняга, сьвяшчэнная дзялянка, шырынёю ў дваццаць пяць тысяч трысьцін, а даўжынёю нароўні зь іншымі надзеламі, ад усходняга краю да заходняга; сярод яго будзе сьвяцілішча.
Ezek Bela 48:9  Дзялянка, якую вы прысьвеціце Госпаду, даўжынёю будзе ў дваццаць пяць тысяч, а шырынёю ў дзесяць тысяч трысьцін.
Ezek Bela 48:10  І гэтая сьвяшчэнная дзялянка павінна належаць сьвятарам, на поўнач дваццаць пяць тысяч і да мора ў шырыню дзесяць тысяч, і на ўсход у шырыню дзесяць тысяч, а на поўдзень у даўжыню дваццаць пяць тысяч трысьцін, і сярод яго будзе сьвяцілішча Гасподняе.
Ezek Bela 48:11  Гэта сьвяцілішча сьвятарам з сыноў Садока, якія стаялі на варце Маёй, якія падчас адступніцтва сыноў Ізраілевых не адступіліся ад Мяне, як адступіліся іншыя Лявіты.
Ezek Bela 48:12  Ім будзе належаць гэтая частка зямлі са сьвяшчэннай дзялянкі, сьвятыня са сьвятынь, каля мяжы Лявітаў.
Ezek Bela 48:13  І Лявіты атрымаюць таксама каля сьвятарскай мяжы дваццаць пяць тысяч у даўжыню і дзесяць тысяч трысьцін у шырыню; уся даўжыня дваццаць пяць тысяч, а шырыня дзесяць тысяч трысьцін.
Ezek Bela 48:14  І з гэтай часткі яны ня могуць ні прадаць, ні памяняць; і пачаткі зямлі ня могуць пераходзіць да іншых, бо гэта сьвятыня Гасподняя.
Ezek Bela 48:15  А астатнія пяць тысяч у шырыню з дваццацьцю пяцьцю тысячамі ў даўжыню назначаюцца гораду на агульны ўжытак, на засяленьне і на прадмесьці; горад будзе ўсярэдзіне.
Ezek Bela 48:16  І вось памеры яго: паўночны бок чатыры тысячы пяцьсот і паўднёвы бок чатыры тысячы пяцьсот, усходні бок чатыры тысячы пяцьсот і заходні бок чатыры тысячы пяцьсот трысьцін.
Ezek Bela 48:17  А прадмесьці горада на поўнач дзьвесьце пяцьдзясят, і на ўсход дзьвесьце пяцьдзясят, і на поўдзень дзьвесьце пяцьдзясят, і на захад дзьвесьце пяцьдзясят трысьцін.
Ezek Bela 48:18  А што застаецца з даўжыні супроць сьвяшчэннай дзялянкі — дзесяць тысяч на ўсход і дзесяць тысяч на захад насупраць сьвяшчэннай дзялянкі, творы з гэтай зямлі павінны быць для прадуктаў гарадскім работнікам.
Ezek Bela 48:19  Працаваць жа ў горадзе могуць работнікі з усіх каленаў Ізраілевых.
Ezek Bela 48:20  Уся аддзеленая дзялянка ў дваццаць пяць тысяч даўжыні і ў дваццаць пяць тысяч шырыні, чатырохкутная, выдзеліце пад сьвяшчэнны надзел, уключаючы валоданьні горада:
Ezek Bela 48:21  а астатняе князю. Як з боку сьвяшчэннай дзялянкі, так і з боку валоданьняў горада, насупраць дваццаці пяці тысяч трысьцін да ўсходняй мяжы дзялянкі, і на захад супраць дваццаці пяці тысяч каля заходняй мяжы суразьмерна з гэтымі надзеламі, надзел князю, так што сьвяшчэнная дзялянка і сьвяцілішча будзе ўсярэдзіне яго.
Ezek Bela 48:22  І тое, што ад валоданьняў Лявітаў і ад валоданьняў горада застаецца ў прамежку, належыць таксама князю; прамежак паміж граніцаю Юды і паміж граніцаю Веньяміна будзе належаць князю.
Ezek Bela 48:23  А астатняе ад плямёнаў, ад усходняга краю да заходняга — адзін надзел Веньяміну.
Ezek Bela 48:24  Каля мяжы Веньяміна, ад усходняга краю да заходняга — адзін надзел Сымону.
Ezek Bela 48:25  Каля мяжы Сымона, ад усходняга краю да заходняга — адзін надзел Ісахару.
Ezek Bela 48:26  Каля мяжы Ісахара, ад усходняга краю да заходняга — адзін надзел Завулону.
Ezek Bela 48:27  Каля мяжы Завулона, ад усходняга краю да заходняга — адзін надзел Гаду.
Ezek Bela 48:28  А каля мяжы Гада на паўднёвым баку ідзе паўднёвая мяжа ад Тамара да водаў міжрэчча каля Кадыса, уздоўж патоку да вялікага мора.
Ezek Bela 48:29  Вось зямля, якую вы па жэрабі падзялеце плямёнам Ізра-ілевым, і вось дзялянкі іх, кажа Гасподзь Бог.
Ezek Bela 48:30  І вось выхады горада: з паўночнага боку меры чатыры тысячы пяцьсот;
Ezek Bela 48:31  і брамы горада называюцца імёнамі плямёнаў Ізраілевых; на поўнач тры брамы: брама Рувімава адна, брама Юдава адна, брама Лявііна адна.
Ezek Bela 48:32  І з усходняга боку меры чатыры тысячы пяцьсот, і тры брамы: брама Язэпава адна, брама Веньямінава адна, брама Данава адна;
Ezek Bela 48:33  і з паўднёвага боку меры чатыры тысячы пяцьсот, і тры брамы: брама Сымонава адна, брама Ісахарава адна, брама Завулонава адна.
Ezek Bela 48:34  З марскога боку меры чатыры тысячы пяцьсот; брам тут таксама тры: брама Гадава адна, брама Асірава адна, брама Нэфталімава адна.
Ezek Bela 48:35  Усяго вакол васямнаццаць тысяч. А імя гораду з таго дня будзе: Гасподзь-там.