EZEKIEL
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
Chapter 15
Ezek | Bela | 15:2 | сыне чалавечы! якую перавагу мае дрэва вінаграднай лазы перад усякім іншым дрэвам і вецьце вінаграднай лазы — сярод дрэў у лесе? | |
Ezek | Bela | 15:3 | Ці бяруць ад яго кавалак на які-небудзь выраб? Ці бяруць ад яго хоць на цьвік, каб вешаць на ім якую-небудзь рэч? | |
Ezek | Bela | 15:4 | Вось, яно аддаецца агню, каб зьеў яго; абодва канцы яго агонь зьеў, і абгарэла сэрца яго; ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб? | |
Ezek | Bela | 15:5 | І тады, як яно было цэлае, не прыдавалася ні на які выраб; тым болей, калі агонь зьеў яго, і яно абгарэла, ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб? | |
Ezek | Bela | 15:6 | Таму так кажа Гасподзь Бог: як дрэва вінаграднай лазы сярод дрэваў лясных Я аддаў агню, каб зьеў яго, так аддам яму і жыхароў Ерусаліма. | |
Ezek | Bela | 15:7 | І павярну аблічча Маё супроць іх; з аднаго агню выйдуць, і другі агонь зжарэ іх, — і ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі павярну супроць іх аблічча Маё. | |