HABAKKUK
Chapter 2
Haba | Bela | 2:1 | На варту маю стаў я і, стоячы на вежы, назіраў, каб даведацца, што скажа Ён ува мне, і што мне адказаць па скарзе маёй? | |
Haba | Bela | 2:2 | І адказваў мне Гасподзь і сказаў: запішы ўяву і накрэсьлі ясна на скрыжалях, каб чытач лёгка мог прачытаць, | |
Haba | Bela | 2:3 | бо ўява стасуецца яшчэ з пэўным часам і гаворыць пра канец і не ашукае; і хоць бы і замарудзіла, чакай яе, бо мусова збудзецца, не адменіцца. | |
Haba | Bela | 2:5 | Пагардлівы чалавек, як віно, якое бродзіць, не супакойваецца, так што пашырае душу сваю як пекла, і як сьмерць ён ненасытны, і зьбірае да сябе ўсе народы і захопвае сабе ўсе плямёны. | |
Haba | Bela | 2:6 | Але ці ня ўсе яны будуць вымаўляць пра яго прыпавесьць і пакеплівую песьню: "гора таму, хто бязь меры ўзбагачае сябе не сваім, — ці надоўга? — абцяжвае сябе закалотамі!" | |
Haba | Bela | 2:7 | Ці не паўстануць раптоўна тыя, якія будуць турзаць цябе, і ці не падымуцца супроць цябе рабаўнікі, — і ты дастанешся ім на рабаваньне? | |
Haba | Bela | 2:8 | Як што ты абабраў многія народы, дык і цябе абяруць усе астатнія народы за праліваньне крыві чалавечай, за спусташэньне краіны, горада і ўсіх жыхароў яго. | |
Haba | Bela | 2:9 | Гора таму, хто прагне няправедных набыткаў дому свайму, каб зладзіць гняздо сваё на вышыні і тым убясьпечыць сябе ад рукі няшчасьця! | |
Haba | Bela | 2:10 | Няславу прыдумаў ты твайму дому, вынішчаючы многія народы, і зграшыў супроць душы тваёй. | |
Haba | Bela | 2:13 | Вось, ці не ад Госпада Саваофа тое, што народы працуюць дзеля агню і плямёны мучаць сябе дарэмна? | |
Haba | Bela | 2:15 | Гора табе, хто падае блізкаму твайму пітво з дамешкам злосьці тваёй і робіш яго п’яным, каб бачыць сарамату ягоную! | |
Haba | Bela | 2:16 | Ты насыціўся сорамам замест славы; пі ж і ты і паказвай сарамату, — павернецца і да цябе чара правіцы Гасподняй і пасарамленьне на славу тваю. | |
Haba | Bela | 2:17 | Бо зладзейства тваё на Ліване абрушыцца на цябе за вынішчэньне запалоханых жывёл, за праліцьцё крыві чалавечай, за спусташэньне краіны, горада і ўсіх жыхароў яго. | |
Haba | Bela | 2:18 | Якая карысьць ад балвана, зробленага мастаком, гэтага літага ілжэнастаўніка, хоць дойлід, робячы нямых куміраў, пакладаецца на свой твор? | |
Haba | Bela | 2:19 | Гора таму, хто кажа дрэву: устань! і нямому каменю: прачніся! Ці навучыць ён чаму-небудзь? Вось, ён абкладзены золатам і срэбрам; але дыханьня ў ім няма. | |