Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II CORINTHIANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 13
II C Bela 13:1  Трэйці ўжо раз іду да вас: "пры вуснах двух альбо трох сьведкаў будзе цьвёрдае кожнае слова".
II C Bela 13:2  Я запабягаў і запабягаю, як бы ў маёй другой прысутнасьці ў вас, і цяпер у адсутнасьці, пішу тым, што раней зграшылі, і ўсім астатнім, што, калі зноў прыйду, не пашкадую.
II C Bela 13:3  Вы шукаеце доказу, што Хрыстос гаворыць ува мне: Ён супроць вас не бясьсілы, а моцны ў вас.
II C Bela 13:4  Бо, хоць Ён і ўкрыжаваны ў немачы, але жывы сілаю Божаю; і мы таксама, хоць нямоглыя ў Ім, але будзем жывыя зь Ім сілаю Божаю ў вас.
II C Bela 13:5  Выпрабоўвайце саміх сябе, ці ў веры вы? саміх сябе дасьледуйце. Альбо вы ня ведаеце саміх сябе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба толькі вы ня тое, чым павінны быць.
II C Bela 13:6  А пра нас, спадзяюся, даведаецеся, што мы тое, чым быць павінны.
II C Bela 13:7  Молім Бога, каб вы не рабілі ніякага ліха, не на тое, каб нам здацца, чым павінны быць; а каб вы рабілі дабро, хоць бы мы здаваліся і ня тым, чым павінны быць.
II C Bela 13:8  Бо мы ня моцныя супроць праўды, а моцныя за праўду.
II C Bela 13:9  Мы радуемся, калі мы нямоглыя, а вы моцныя; за гэта якраз і молімся, за вашую дасканаласьць.
II C Bela 13:10  На тое я і пішу гэта ў адсутнасьці, каб у прысутнасьці ня ўжыць строгасьці ўлады, дадзенай мне Госпадам на збудаваньне, а не на руйнаваньне.
II C Bela 13:11  Аднак жа, браты, радуйцеся, удасканальвайцеся, суцяшайцеся, будзьце аднамысныя, мірныя, — і Бог любові і міру будзе з вамі.
II C Bela 13:12  Вітайце адзін аднаго цалаваньнем сьвятым. Вітаюць вас усе сьвятыя.
II C Bela 13:13  Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста, і любоў Бога Айца, і лучнасьць Сьвятога Духа з усімі вамі. Амін.