II CORINTHIANS
Chapter 12
| II C | Bela | 12:2 | Ведаю чалавека ў Хрысьце, які чатырнаццаць гадоў таму назад, — ці ў целе, ня ведаю, ці ня ў целе, ня ведаю: Бог ведае, — захоплены быў да трэцяга неба. | |
| II C | Bela | 12:3 | І ведаю пра такога чалавека, — толькі ня ведаю — у целе, ці па-за целам: Бог ведае, - | |
| II C | Bela | 12:6 | Урэшце, калі захачу хваліцца, ня буду неразумны, бо скажу праўду; але я ўстрымліваюся, каб хто не падумаў пра мяне болей, чым колькі ўва мне бачыць, альбо чуе ад мяне. | |
| II C | Bela | 12:7 | І каб я не заганарыўся нязвычайнасьцю адкрыцьцяў, дадзена мне джала ў плоць, пасланец сатаны, тлуміць мяне, каб я не ганарыўся. | |
| II C | Bela | 12:9 | Але Гасподзь сказаў мне: "досыць табе мілаты Маёй, бо сіла Мая зьдзяйсьняецца ў немачы". І таму я найболш ахвоча буду хваліцца сваімі немачамі, каб жыла ўва мне сіла Хрыстовая. | |
| II C | Bela | 12:10 | Таму і любасна мне ў немачах, у крыўдах, у нястачах, у ганеньнях, ва ўцісках за Хрыста: бо калі я нямоглы, тады моцны. | |
| II C | Bela | 12:11 | Я дайшоў да неразумнасьці, хвалячыся: вы мяне да гэтага змусілі. Вам бы сьлед было хваліць мяне, бо я нічым ня горшы за тых "вышэйшых апосталаў", хоць я і нішто: | |
| II C | Bela | 12:12 | прыкметы апостала зьявіліся перад вамі ўсякім цярпеньнем, азнакамі, цудамі і сіламі. | |
| II C | Bela | 12:13 | Бо чаго вам нестае перад іншымі цэрквамі, дык хіба толькі таго, што сам я ня быў вам цяжарам? Даруйце мне такую віну. | |
| II C | Bela | 12:14 | Вось, трэці раз я гатовы ісьці да вас, і ня буду вам цяжарам, бо я шукаю ня вашага, а вас. Ня дзеці павінны зьбіраць маёмасьць бацькам, а бацькі дзецям. | |
| II C | Bela | 12:15 | Я ахвотна буду траціць сваё і зьнемагаць сябе за душы вашыя, нягледзячы на тое, што, вельмі моцна любячы вас, я меней любімы вамі. | |
| II C | Bela | 12:16 | Але няхай будзе, што сам я ня вельмі вас абцяжарваў, але, як што я хітры, дык хітрасьцю браў вас, | |
| II C | Bela | 12:18 | Я ўпрасіў Ціта, і паслаў зь ім аднаго брата: ці ж пакарыстаўся Ціт чым-небудзь вашым? Ці не ў адным духу мы дзейнічалі? Ці не адною дарогай хадзілі? | |
| II C | Bela | 12:19 | Ці ня думаеце яшчэ, што мы толькі апраўдваемся перад вамі? Мы гаворым перад Богам, у Хрысьце, і ўсё гэта, любасныя, вам у навуку. | |
| II C | Bela | 12:20 | Бо я маю боязь, каб мне, калі я прыйду, не застаць вас такіх, якіх не хачу, а таксама каб і вы ня ўбачылі мяне такога, якога ня хочаце: каб не знайсьці ў вас нязгодзіц, зайздрасьці, гневу, сварак, паклёпаў, нагавораў, ганарыстасьці, беспарадкаў, | |