Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II CORINTHIANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 3
II C Bela 3:1  Ці не пачаць нам нанава знаёміцца з вамі? Няўжо патрэбныя нам, як некаторым, пахвальныя лісты да вас альбо ад вас?
II C Bela 3:2  Вы — нашае пісьмо, напісанае ў сэрцах нашых, пазнаванае і чытанае ўсімі людзьмі;
II C Bela 3:3  вы паказваеце сабою, што вы — пісьмо Хрыстовае, праз служэньне наша напісанае не чарнілам, а Духам Бога Жывога, не на скрыжалях каменных, а на плоцкіх скрыжалях сэрца.
II C Bela 3:4  Такую пэўнасьць мы маем у Богу праз Хрыста,
II C Bela 3:5  не таму, што мы самі здольныя былі вымысьліць нешта ад сябе, як бы ад сябе, а здольнасьць нашая ад Бога;
II C Bela 3:6  Ён даў нам здольнасьць быць слугамі Новага Запавету, ня літары, а Духа, бо літара забівае, а Дух творыць жыцьцё.
II C Bela 3:7  Калі ж служэньне сьмерці, сьмертаносным літарам, выразанае на камянях, было такое слаўнае, што сыны Ізраіля не маглі глядзець на аблічча Майсеевае з прычыны мінушчае славы аблічча ягонага,
II C Bela 3:8  дык наколькі ж большае павінна быць служэньне Духа ў славе!
II C Bela 3:9  Бо калі служэньне асуджэньня — слава, дык тым больш пераважае ў славе служэньне апраўданьня.
II C Bela 3:10  Тое праслаўленае нават ня мае ўжо славы з гэтага боку, з прычыны большае славы наступнага.
II C Bela 3:11  Бо, калі мінушчае слаўнае, дык болей слаўнае тое, што застаецца жыць.
II C Bela 3:12  Маючы такую надзею, мы дзейнічаем зь вялікай адвагаю,
II C Bela 3:13  а ня так, як Майсей, які клаў покрыва на аблічча сваё, каб сыны Ізраіля не глядзелі на канец мінушчага.
II C Bela 3:14  Але розум іхні асьлеплены: бо тое самае покрыва дагэтуль застаецца нязьнятае пры чытаньні Новага Запавету, бо здымаецца яно Хрыстом.
II C Bela 3:15  Дагэтуль, калі яны чытаюць Майсея, покрыва ляжыць на сэрцы іхнім;
II C Bela 3:16  але калі зьвяртаюцца да Госпада, тады гэта покрыва здымаецца.
II C Bela 3:17  Гасподзь ёсьць Дух; а дзе Дух Гасподні, там свабода.
II C Bela 3:18  А мы ўсе, як у люстры, гледзячы на славу Гасподнюю, зьмяняемся ў той самы вобраз са славы ў славу, як з Гасподняга Духа.