Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II CORINTHIANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 4
II C Bela 4:1  Вось чаму, маючы зь міласьці Божай такое служэньне, мы не маркоцімся;
II C Bela 4:2  але, адкінуўшы тайныя ганебныя справы, ня хітруючы і не скажаючы слова Божага, а адкрываючы праўду, аддаём сябе сумленьню кожнага чалавека перад Богам.
II C Bela 4:3  Калі ж і заслонена зьвеставаньне наша, дык заслонена тым, якія гінуць,
II C Bela 4:4  нявернікам, якім бог веку гэтага зацьміў розум, каб ім ня зьзяла сьвятло зьвеставаньня пра славу Хрыста, Які ёсьць вобраз Бога нябачнага.
II C Bela 4:5  Бо мы не сябе прапаведуем, а Хрыста Ісуса, Госпада; а мы — нявольнікі вашыя дзеля Ісуса,
II C Bela 4:6  таму што Бог, які сказаў зазьзяць зь цемры сьвятлу, азарыў нашыя сэрцы, каб прасьвятліць нас пазнаньнем славы Божай у асобе Ісуса Хрыста.
II C Bela 4:7  Але скарб гэты мы носім у гліняным посудзе, каб веліч сілы бачылася ў Богу, а ня ў нас;
II C Bela 4:8  нас адусюль гнятуць, але мы ня прыгнечаныя; мы ў роспачным стане, але не ўпадаем у роспач;
II C Bela 4:9  нас гоняць, але мы не пакінутыя; нас валяць, але ня гінем;
II C Bela 4:10  заўсёды носім у целе мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава адкрылася ў целе нашым.
II C Bela 4:11  Бо мы жывыя няспынна аддаёмся на сьмерць за Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава адкрылася ў сьмяротнай плоці нашай,
II C Bela 4:12  так што сьмерць дзее ў нас, а жыцьцё ў вас.
II C Bela 4:13  Але, маючы той самы дух веры, як напісана: "я вераваў і таму гаварыў", і мы веруем, таму і гаворым,
II C Bela 4:14  ведаючы, што Той, Хто ўваскрэсіў Госпада Ісуса, уваскрэсіць празь Ісуса і нас і паставіць перад Сабою з вамі.
II C Bela 4:15  Бо ўсё дзеля вас, каб багацьце мілаты тым большую ў многіх нарадзіла ўдзячнасьць на славу Божую.
II C Bela 4:16  Таму мы не маркоцімся; але калі вонкавы наш чалавек і тлее, дык унутраны — дзень у дзень абнаўляецца,
II C Bela 4:17  бо нядоўгая лёгкая пакута наша нараджае ў бязьмерным багацьці вечную славу,
II C Bela 4:18  калі мы глядзім не на бачнае, а на нябачнае: бо бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае!