II CORINTHIANS
Chapter 6
II C | Bela | 6:2 | Бо сказана: "у часіну спрыяльную пачуў Я цябе, і ў дзень выратаваньня дапамог табе". Вось цяпер часіна спрыяльная, вось, цяпер дзень выратаваньня. | |
II C | Bela | 6:4 | а ва ўсім выяўляем сябе, як слуг Божых, у вялікай цярплівасьці, у бедах, у гаротах, ва ўцісках, | |
II C | Bela | 6:6 | у чысьціні, у добрай разумнасьці, у вялікадушнасьці, у даброці, у Духу Сьвятым, у шчырай любові, | |
II C | Bela | 6:9 | мы невядомыя, але нас пазнаюць; нас лічаць нябожчыкамі, але вось, мы жывыя; мы караныя, але мы не паміраем; | |
II C | Bela | 6:10 | нас засмучаюць, а мы заўсёды радуемся; мы гаротнікі, але многіх багацім; мы нічога ня маем, але ўсім валодаем. | |
II C | Bela | 6:14 | Ня ўгінайцеся пад чужое ярмо зь нявернымі. Бо што супольнага ў праведнасьці зь беззаконьнем? што супольнага ў сьвятла зь цемраю? | |
II C | Bela | 6:15 | Якая згода паміж Хрыстом і Вэліярам? Альбо якая саўдзельнасьць у верніка зь няверным? | |
II C | Bela | 6:16 | Якая агульнасьць храма Божага зь ідаламі? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: "усялюся ў іх і буду хадзіць у іх; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам". | |
II C | Bela | 6:17 | І таму выйдзіце зь іхняга асяродзьдзя і аддзялецеся, — кажа Гасподзь, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас | |