Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JUDGES
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Prev Up Next
Chapter 15
Judg Bela 15:1  Празь некалькі дзён, у час жніва пшаніцы, прыйшоў Самсон пабачыцца з жонкаю сваёю, прынёсшы з сабою казьляня; і сказаў ёй: "увайду да жонкі маёй у спальню", бацька яе ня даў яму ўвайсьці.
Judg Bela 15:2  І сказаў бацька яе: я падумаў, што ты зьненавідзеў яе, і я аддаў яе дружку твайму; вось, меншая сястра прыгажэйшая за яе; няхай яна будзе табе замест яе.
Judg Bela 15:3  Але Самсон сказаў ім: цяпер я буду справядлівы перад Філістымлянамі, калі ўчыню ім благое.
Judg Bela 15:4  І пайшоў Самсон, і злавіў трыста лісаў, і ўзяў паходні, і зьвязаў хвост з хвастом, і прывязаў па паходні паміж двума хвастамі;
Judg Bela 15:5  і запаліў паходні, і пусьціў іх на жніво Філістымскае, і выпаліў капіцы і няжаты хлеб, і вінаградныя сады і аліўкавыя.
Judg Bela 15:6  І казалі Філістымляне: хто гэта зрабіў? І казалі: Самсон, зяць Філістымлянаў; бо гэты ўзяў жонку ягоную і аддаў сябру ягонаму. І пайшлі Філістымляне, і спалілі агнём яе і бацьку яе.
Judg Bela 15:7  Самсон сказаў ім: хоць вы зрабілі гэта, але я адпомшчу вам самім, і толькі тады супакоюся.
Judg Bela 15:8  І перабіў ён ім галені і клубы, і пайшоў і засеў у цясьніне скалы Этама.
Judg Bela 15:9  І пайшлі Філістымляне, і атабарыліся ў Юдэі, і працягнуліся да Лэхі.
Judg Bela 15:10  І сказалі жыхары Юдэі: за што вы выйшлі супраць нас? Яны сказалі: мы прыйшлі зьвязаць Самсона, каб зрабіць зь ім так, як ён зрабіў з намі.
Judg Bela 15:11  І пайшлі тры тысячы чалавек зь Юдэі да цясьніны скалы Этама, і сказалі Самсону: хіба ты ня ведаеш, што Філістымляне пануюць над намі? што гэта ты зрабіў нам? Ён сказаў ім: як яны са мною зрабілі, так і я зрабіў зь імі.
Judg Bela 15:12  І сказалі яму: мы прыйшлі зьвязаць цябе, каб аддаць цябе ў рукі Філістымлянам. І сказаў ім Самсон: прысягнеце мне, што вы не заб'яце мяне.
Judg Bela 15:13  І сказалі яму: не, мы толькі зьвяжам цябе і аддамо цябе ім у рукі, а забіваць не заб'ем. І зьвязалі дзьвюма новымі вяроўкамі, і павялі яго зь цясьніны.
Judg Bela 15:14  калі ён падышоў да Лэхі, Філістымляне з крыкамі сустрэлі яго. І сышоў на Яго Дух Гасподні, і вяроўкі, што былі на руках ягоных, зрабіліся, як перагарэлы лён, і ўпалі повязі з рук ягоных.
Judg Bela 15:15  Знайшоў ён сьвежую асьліную сківіцу, і, працягнуўшы руку сваю, узяў яе, і забіў ёю тысячу чалавек.
Judg Bela 15:16  І сказаў Самсон: сківіцай асьлінаю натоўп, два натоўпы, сківіцай асьлінаю забіў я тысчу чалавек.
Judg Bela 15:17  Сказаўшы гэта, кінуў сківіцу з рукі сваёй, і назваў тое месца — Рамат-Лэхі .
Judg Bela 15:18  І адчуў моцную смагу, і паклікаў Госпада і сказаў: Ты зрабіў рукою раба Твайго вялікае выратаваньне гэтае; а цяпер памру я ад смагі, і траплю ў рукі неабрэзаных.
Judg Bela 15:19  І адчыніў Бог яміну ў Лэсе, і пацякла зь яе вада. Ён напіўся, і вярнуўся дух ягоны, і ён ажыў; таму і названа месца гэтае: "крыніца таго, хто заклікае", якая ў Лэсе да сёньня.
Judg Bela 15:20  І быў ён судзьдзя Ізраіля ў дні Філістымлянаў дваццаць гадоў.