Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
NEHEMIAH
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Prev Up Next
Chapter 5
Nehe Bela 5:1  І сталася вялікае нараканьне ў народзе і ў жанчын яго на братоў сваіх Юдэяў.
Nehe Bela 5:2  Былі такія, што казалі: нас, сыноў нашых і дачок нашых многа; і мы хацелі б здабываць хлеб і карміцца і жыць.
Nehe Bela 5:3  Былі і такія, што казалі: палі свае і вінаграднікі свае і дамы свае мы закладваем, каб здабыць хлеба ад голаду.
Nehe Bela 5:4  Былі і такія, што казалі: мы пазычаем срэбра на падатак цару пад заклад палёў нашых і вінаграднікаў нашых;
Nehe Bela 5:5  у нас такія ж целы, якія целы ў братоў нашых, і сыны нашыя такія самыя, як іхнія сыны, а вось мы павінны аддаваць сыноў нашых і дочак нашых у рабы, і некаторыя з дочак нашых ужо ў няволі. Няма ніякіх сродкаў на выкуп у руках нашых; і палі нашы і вінаграднікі нашы у іншых.
Nehe Bela 5:6  Калі я пачуў нараканьні іхнія і такія словы, я вельмі ўгневаўся.
Nehe Bela 5:7  Сэрца маё абурылася, і я строга выгаварыў знакамітым і начальнікам і сказаў ім: вы бераце ліхву з братоў сваіх. І склікаў я супроць іх вялікі сход
Nehe Bela 5:8  і сказаў ім: мы выкупалі братоў сваіх, Юдэяў, прададзеных народам, колькі было сілы ў нас, а вы прадаяце братоў сваіх, і яны прадаюцца нам? Яны маўчалі, ня маючы што сказаць.
Nehe Bela 5:9  І сказаў я: нядобра вы робіце. Ці ж ня ў страху Бога нашага павінны хадзіць вы, каб пазьбегнуць наганы ад народаў, ворагаў нашых?
Nehe Bela 5:10  І я таксама, браты мае і служкі мае пазычалі ім і срэбра і хлеб: пакінем ім пазыку гэтую.
Nehe Bela 5:11  Вярнеце ж ім сёньня палі іхнія, вінаграднікі і масьлічныя сады іхнія, і дамы іхнія, і ліхву з срэбра і хлеба, і віна і алею, за якую вы пазычалі ім.
Nehe Bela 5:12  І сказалі яны: вернем і ня будзем зь іх спаганяць; зробім так, як ты кажаш. І паклікаў я сьвятароў і сказаў ім запрысягнуцца, што яны так зробяць.
Nehe Bela 5:13  І вытрас я вопратку маю і сказаў: так няхай вытрасе Бог кожнага чалавека, які ня стрымае слова гэтага, з дома ягонага і з маёнтка ягонага, і так хай будзе ў яго вытрасена і пуста! І сказаў увесь сход: амін. І праславілі Бога; і народ стрымаў слова гэтае.
Nehe Bela 5:14  Яшчэ: з таго дня, як назначаны я быў начальнікам вобласьці іхнім у зямлі Юдэйскай, ад дваццатага года да трыццаць другога года цара Артаксэркса, і так дваццаць гадоў я і браты мае ня елі хлеба вобласьценачальніцкага.
Nehe Bela 5:15  А ранейшыя начальнікі абласьцей, якія былі да мяне, абцяжарвалі народ і зьбіралі зь іх хлеб і віно, акрамя сарака сікляў срэбра; нават і слугі іхнія панавалі над народам. А я не рабіў так праз страх Божы.
Nehe Bela 5:16  Пры гэтым працу на сьцяне гэтай я падтрымліваў; і палёў мы ня куплялі, і ўсе слугі мае зьбіраліся туды на працу.
Nehe Bela 5:17  Юдэяў і начальнікаў па сто пяцьдзесят чалавек бывала ў мяне за сталом, апрача тых, што прыходзілі да нас з навакольных народаў.
Nehe Bela 5:18  І вось што гатавалася на адзін дзень: адзін бык, шэсьць адборных авечак і птушкі гатаваліся ў мяне; і за дзесяць дзён трацілася мноства рознага віна. І пры тым хлеба вобласьценачальніцкага я не патрабаваў, бо цяжкая служба ляжала на народзе гэтым.
Nehe Bela 5:19  Спамяні, Божа мой, на добрае мне ўсё, што я зрабіў дзеля народу гэтага.