SONG OF SOLOMON
Chapter 2
Song | Bela | 2:3 | Як яблыня сярод лясных дрэў — каханы мой сярод хлопцаў. У шатах яе люблю я сядзець, і плады зь яе рот мне салодзяць. | |
Song | Bela | 2:7 | Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі, сарнамі ці палявымі ланямі: ня будзеце і ня турбуйце каханай, пакуль не прачнецца сама! | |
Song | Bela | 2:9 | мілы падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць у нас за сьцяною, заглядваючы ў акно, мільгаціць за рашоткай. | |
Song | Bela | 2:12 | кветкамі зацьвітае зямля, час песьняў птушыных настаў, і горлінка ў нашым краі засьпявала, | |
Song | Bela | 2:13 | налівае смакоўніца пупышкі, вінаградныя лозы пахнуць у квецені. Устань, мая любасная, мая гожая, выйдзі! | |
Song | Bela | 2:14 | Горлінка ў горнай цясьніне, пад паветкаю скалаў! Пакажы мне свой тварык, дай мне пачуць твой галасок; бо твой голас — салодкі, бо мне тварык твой вабны! | |
Song | Bela | 2:15 | Лавеце нам лісянятак і лісак лавеце, што мне вінаграднік марнуюць; а вінаграднікі ж нашыя ў цьвеце! | |