HEBREWS
Chapter 4
Hebr | Bela | 4:1 | А таму будзем асьцерагацца, каб, калі яшчэ застаецца абяцаньне ўвайсьці ў спачын Ягоны, ня сталася, што нехта з вас ужо спазьніўся. | |
Hebr | Bela | 4:2 | Бо і нам яно абвешчана, як і тым; але не дало ім карысьці слова чутае, не спалучанае зь вераю тых, якія чулі. | |
Hebr | Bela | 4:3 | А ўваходзім у спачын мы, якія ўверавалі, як Ён і сказаў: "Я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у спачын Мой", хоць дзеі Ягоныя былі зьдзейсьнены яшчэ на пачатку сьвету. | |
Hebr | Bela | 4:4 | Бо дзесьці сказана пра сёмы дзень так: "і спачыў Бог у дзень сёмы ад усіх дзеяў Сваіх". | |
Hebr | Bela | 4:6 | І вось, як некаторым застаецца ўвайсьці ў яго, а тыя, каму раней абвешчана, не ўвайшлі ў яго за непакорлівасьць, | |
Hebr | Bela | 4:7 | дык яшчэ вызначае пэўны дзень, "сёньня", кажучы праз Давіда, пасьля такога доўгага часу, як вышэй сказана: "сёньня, як пачуеце голас Ягоны, не зжарсьцьвеце сэрцаў вашых". | |
Hebr | Bela | 4:8 | Бо калі б Ісус сын Нава даў ім спачын, дык ня было б сказана пасьля таго пра іншы дзень. | |
Hebr | Bela | 4:11 | Дык вось, пастараймася ўвайсьці ў спачын той, каб хто на той самы прыклад не падупаў непакорлівасьці. | |
Hebr | Bela | 4:12 | Бо слова Божае жывое і дзейснае і вастрэйшае за любы меч двусечны: яно пранікае да разьдзяленьня душы і духа, суглобаў і мозгу, і судзіць помыслы і намеры сардэчныя. | |
Hebr | Bela | 4:13 | І няма стварэньня, схаванага ад Яго, а ўсё аголена і адкрыта прад вачыма Ягонымі: Яму дамо адказ. | |
Hebr | Bela | 4:14 | І вось, маючы Першасьвятара вялікага, Які прайшоў нябёсы, Ісуса Сына Божага, будзем цьвёрда трымацца веравызнаньня нашага. | |
Hebr | Bela | 4:15 | Бо мы маем не такога Першасьвятара, Які ня мог бы спагадаць нам у немачах нашых, а Такога, Які, як і мы, дасьведчаны ва ўсім, акрамя грэху. | |