HEBREWS
Chapter 7
Hebr | Bela | 7:1 | Бо Мелхісэдэк, цар Саліма, сьвятар Бога Усявышняга, — той, які сустрэў Абрагама і дабраславіў яго, калі гэты вяртаўся пасьля паражэньня цароў, | |
Hebr | Bela | 7:2 | якому і дзесяціну выдзеліў Абрагам з усяго, — па-першае, згодна са значэньнем імя — цар праўды, а потым і цар Саліма, што азначае — цар сьвету, | |
Hebr | Bela | 7:3 | бяз бацькі, бяз маці, без радаводу, ня маючы ні пачатку дзён, ні канца жыцьця, прыпадобнены да Сына Божага, застаецца сьвятаром назаўсёды. | |
Hebr | Bela | 7:4 | Бачыце, які вялікі той, каму і Абрагам-патрыярх даў дзесяціну з найлепшых здабыткаў сваіх. | |
Hebr | Bela | 7:5 | Тыя з сыноў Левііных, што прымаюць сьвятарства, маюць запаведзь — браць па законе дзесяціну з народу, гэта значыць, са сваіх братоў, хоць і гэтыя паходзяць са сьцёгнаў Абрагамавых. | |
Hebr | Bela | 7:6 | Але гэты, які не паходзіць з роду іхняга, узяў дзесяціну з Абрагама і дабараславіў таго, хто меў абяцаньні. | |
Hebr | Bela | 7:8 | І тут дзесяціны бяруць людзі сьмяротныя, а там той, хто мае пра сябе сьведчаньне, што ён жыве. | |
Hebr | Bela | 7:11 | І вось, калі б дасканаласьць дасягалася празь лявіцкае сьвятарства, — бо зь ім спалучаны закон народу, — дык якая яшчэ была б патрэба зьяўляцца іншаму сьвятару па чыне Мелхісэдэка, а не па чыне Абрагамавым звацца? | |
Hebr | Bela | 7:13 | бо Той, пра Якога гаворыцца гэта, належаў да іншага роду, зь якога ніхто ня служыў каля ахвярніка; | |
Hebr | Bela | 7:14 | бо вядома, што Гасподзь наш зазьзяў з роду Юдавага, пра які Майсей нічога не сказаў адносна сьвятарства. | |
Hebr | Bela | 7:15 | І гэта яшчэ ясьней відаць з таго, калі ў падабенстве Мелхісэдэкавым паўстае сьвятар іншы, | |
Hebr | Bela | 7:19 | бо закон нічога не давёў да дасканаласьці; але ўводзіцца лепшая надзея, празь якую мы набліжаемся да Бога. | |
Hebr | Bela | 7:21 | бо тыя былі сьвятарамі бяз прысягі, а Гэты з прысягаю, бо пра яго сказана: "прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты сьвятар навекі па чыне Мелхісэдэка", | |
Hebr | Bela | 7:25 | таму і можа заўсёды ратаваць тых, якія прыходзяць празь Яго да Бога, Які заўсёды жывы, каб хадайнічаць за іх. | |
Hebr | Bela | 7:26 | Такі і павінен быць у нас Першасьвятар: сьвяты, несаўдзельны злу, беззаганны, далёкі ад грэшнікаў і ўзьнесены вышэй за нябёсы, | |
Hebr | Bela | 7:27 | Які ня мае патрэбы, як тыя першасьвятары, штодня прыносіць ахвяры сьпярша за свае грахі, а потым за грахі народу; бо Ён гэта зрабіў аднаго разу, ахвяраваўшы Самім Сабою. | |