HEBREWS
Chapter 13
Hebr | Bela | 13:2 | Гасьціннасьці да вандроўнікаў не забывайце; бо празь яе некаторыя, ня ведаючы, гасьцінна прынялі анёлаў. | |
Hebr | Bela | 13:3 | Памятайце вязьняў, як бы і вы зь імі былі ў кайданах, і пакутнікаў, бо і самі вы ў целе. | |
Hebr | Bela | 13:4 | Шлюб ва ўсіх няхай будзе пачэсны і ложак беззаганны; а распусьнікаў і пералюбцаў судзіць Бог. | |
Hebr | Bela | 13:5 | Майце нораў несрэбралюбны, задавольвайцеся тым, што ёсьць. Бо Сам сказаў: "не пакіну цябе і не адступлюся ад цябе", | |
Hebr | Bela | 13:6 | так што мы кажам адважна: "Гасподзь мне памочнік, і не збаюся: што зробіць мне чалавек?" | |
Hebr | Bela | 13:7 | Спамінайце настаўнікаў вашых, якія дабравесьцілі вам слова Божае, і, гледзячы на канец іхняга жыцьця, пераймайце іхнюю веру. | |
Hebr | Bela | 13:9 | Вучэньнямі рознымі і чужымі не захапляйцеся; бо добра мілатою мацаваць сэрцы, а ня прысмакамі, ад якіх не атрымалі карысьці тыя, што іх спажывалі. | |
Hebr | Bela | 13:11 | Бо целы жывёлін, кроў зь якіх, на ачышчэньне грэху, уносіцца першасьвятаром у сьвяцілішча, спальваюцца за табарам, — | |
Hebr | Bela | 13:15 | Дык будзем жа празь Яго няспынна прыносіць Богу ахвяру хвалы, гэта значыцца, плод вуснаў, якія славяць імя Ягонае. | |
Hebr | Bela | 13:16 | Не забывайце таксама дабрачыннасьці і шчырай супольнасьці, бо такія ахвяры падабаюцца Богу. | |
Hebr | Bela | 13:17 | Слухайцеся настаўнікаў вашых і будзьце пакорлівыя, бо яны нядрэмна рупяцца за вашыя душы, як абавязаныя даць адказ; каб яны рабілі гэта з радасьцю, а ня ўздыхаючы, бо гэта вам не карысна. | |
Hebr | Bela | 13:18 | Малецеся за нас; бо мы ўпэўненыя, што маем добрае сумленьне, бо ва ўсім хочам паводзіцца сумленна. | |
Hebr | Bela | 13:20 | А Бог згоды, Які ўзьнёс зь мёртвых Пастыра авечак вялікага Крывёю запавету вечнага, Госпада нашага Ісуса (Хрыста), | |
Hebr | Bela | 13:21 | хай удасканаліць вас у кожнай добрай дзеі, на выкананьне волі Ягонай, творачы ў вас заўгоднае Яму, празь Ісуса Хрыста. Яму слава на векі вечныя! Амін. | |
Hebr | Bela | 13:23 | Ведайце, што брат наш Цімафей вызвалены, і я разам зь ім, калі ён неўзабаве прыйдзе, пабачу вас. | |