HEBREWS
Chapter 12
Hebr | Bela | 12:1 | Таму і мы, маючы вакол сябе такую хмару сьведкаў, скінем зь сябе ўсякі цяжар і грэх, які аблытвае нас, і цярпліва будзем праходзіць праз поле змаганьня, якое ляжыць перад намі, | |
Hebr | Bela | 12:2 | гледзячы на Пачынальніка і Спраўцу веры, Ісуса, Які, дзеля радасьці, што была перад Ім, прыняў крыж, пагардзіўшы ганьбаю, і сеў праваруч трона Божага. | |
Hebr | Bela | 12:3 | Падумайце пра Таго, Хто перацерпеў такі над Сабою глум ад грэшнікаў, каб вам не зьнемагчы і не паслабіцца душамі вашымі. | |
Hebr | Bela | 12:5 | і забылі суцяшэньне, якое прапануецца вам, як сынам: "Сыне мой! не пагрэбуй караю Гасподняй і не маркоціся, калі Ён выкрывае цябе. | |
Hebr | Bela | 12:7 | Калі вы прымаеце кару, дык Бог учыняе з вамі, як з сынамі. Бо ці ёсьць які сын, якога б не караў бацька. | |
Hebr | Bela | 12:8 | Калі ж застаяцеся без пакараньня, якое ўсім агульнае, дык вы — няпраўныя дзеці, а ня сыны. | |
Hebr | Bela | 12:9 | Прытым, калі мы, караныя цялеснымі бацькамі нашымі, баяліся іх, дык ці ж не намнога больш павінны скарыцца Айцу духаў, каб жыць? | |
Hebr | Bela | 12:10 | Тыя каралі нас самохаць на некалькі дзён; а Гэты — дзеля карысьці, каб мы мелі супольнасьць у сьвятасьці Ягонай. | |
Hebr | Bela | 12:11 | Усякае пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, а журбою; але пасьля навучаным празь яе дае мірны плод праведнасьці. | |
Hebr | Bela | 12:15 | Сачэце, каб хто ня страціў мілаты Божае; каб які "горкі корань, калі вырасьце, не нарабіў шкоды", і каб ім не апаганіліся многія"; | |
Hebr | Bela | 12:16 | каб ня было паміж вамі якога распусьніка, альбо бязбожніка, які, нібы Ісаў, за адну ежу адмовіўся ад свайго першародства. | |
Hebr | Bela | 12:17 | Бо вы ведаеце, што пасьля таго ён, хочучы ўспадкаваць дабраславеньне, быў адкінуты; ня мог перамяніць думак бацькі, хоць і прасіў за тое сьлёзна. | |
Hebr | Bela | 12:18 | Вы падступіліся не да гары, да якой можна дакрануцца, і ўспалымнёнай вагнём, не да цемры і змроку і буры, | |
Hebr | Bela | 12:19 | не да трубнага гуку і голасу словаў, пры якім слухачы прасілі, каб ніякіх словаў ім больш не казалі, | |
Hebr | Bela | 12:20 | бо яны не маглі вытрываць таго, што запавядалася: "калі і зьвер дакранецца да гары, будзе пабіты камянямі, (альбо пацэлены стралою); | |
Hebr | Bela | 12:21 | і такое вусьцішнае было гэта зьявішча, што і Майсей сказаў: "я ў страху і ў трымценьні". | |
Hebr | Bela | 12:22 | Але вы падступіліся да гары Сіёна і да горада Бога жывога, да нябеснага Ерусаліма і да процьмы анёлаў, | |
Hebr | Bela | 12:23 | да пераможнага сабора і Царквы першынцаў, напісаных на нябёсах, і да Судзьдзі ўсіх Бога, і да духаў праведнікаў, якія дасягнулі дасканаласьці, | |
Hebr | Bela | 12:24 | і да Заступніка новага запавету Ісуса, і да Крыві акрапленьня, якая гаворыць лепей, ніж Авелева. | |
Hebr | Bela | 12:25 | Глядзеце, не адвярнецеся і вы ад прамоўцы. Калі тыя, ня слухаўшы прамоўцы на зямлі, не пазьбеглі кары, дык тым болей не пазьбегнем мы, калі адвернемся ад Прамоўцы зь нябёсаў; | |
Hebr | Bela | 12:26 | чый голас тады пахіснуў зямлю, і Які цяпер даў такое абяцаньне: "яшчэ раз скалану ня толькі зямлю, але і неба". | |
Hebr | Bela | 12:27 | Словы "яшчэ раз" азначаюць зьмену таго, што скаланаецца, як створанага, каб заставалася непахісным. | |
Hebr | Bela | 12:28 | І вось мы, прымаючы Царства непахіснае, будзем захоўваць мілату, якою будзем служыць у спадабаньне Богу, з багавейнасьцю і страхам, | |