Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
HOSEA
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Prev Up Next
Chapter 7
Hose Bela 7:1  Калі Я лекаваў Ізраіля, адкрылася няпраўда Яфрэмава і зладзейства Самарыі; бо яны паводзяцца ілжыва; і ўваходзіць злодзей, і разбойнік рабуе на вуліцах.
Hose Bela 7:2  Ня думаюць яны ў сэрцы сваім, што Я памятаю ўсе ліхадзействы іхнія; цяпер вакол іх учынкі іхнія; яны — перад абліччам Маім.
Hose Bela 7:3  Ліхадзействам сваім яны вяселяць цара і падманамі сваімі — князёў.
Hose Bela 7:4  Усе яны палаюць пералюбствам, як печ, напаленая пекарам, які перастае паліць яе, калі замесіць цеста і яно ўкісьне.
Hose Bela 7:5  "Дзень нашага цара!" кажуць князі, разгарачаныя да хваробы віном, а ён працягвае руку сваю да блюзьнераў.
Hose Bela 7:6  Бо яны хітрынай сваёю робяць сэрца сваё падобным да печы: пекар іхні сьпіць усю ноч, а раніцай яна гарыць як палымяны агонь.
Hose Bela 7:7  Усе яны распалены, як печ, і пажыраюць судзьдзяў сваіх; усе цары іхнія падаюць, і ніхто зь іх не зьвяртаецца да Мяне.
Hose Bela 7:8  Яфрэм зьмяшаўся з народамі, Яфрэм стаў як непавернуты хлеб.
Hose Bela 7:9  Чужыя пажыралі сілу ягоную,— і ён не заўважаў; сівіна пакрыла яго, а ён ня ведае.
Hose Bela 7:10  І гонар Ізраіля прыніжаны ў вачах іхніх,— і пры ўсім гэтым яны не зьвярнуліся да Госпада Бога свайго і не знайшлі Яго.
Hose Bela 7:11  І зрабіўся Яфрэм, як дурны голуб, бяз сэрца: клічуць Егіпцянаў, ідуць у Асірыю.
Hose Bela 7:12  Калі яны пойдуць, Я закіну на іх сетку Маю; як птушак нябесных скіну іх; пакараю іх, як чула зборня іхняя.
Hose Bela 7:13  Гора ім, што яны адышлі ад Мяне; пагібель ім, што яны адпаліся ад Мяне! Я ратаваў іх, а яны ілжу казалі на Мяне.
Hose Bela 7:14  І не зьвярталіся да Мяне сэрцам сваім, калі галасілі на ложках сваіх; зьбіраюцца дзеля хлеба і віна, а ад Мяне аддаляюцца.
Hose Bela 7:15  Я наводзіў іх на розум, а яны намышлялі ліхое супроць Мяне.
Hose Bela 7:16  Яны зьвярталіся, але не да Ўсявышняга, зрабіліся — як ненадзейны лук; загінуць ад меча князя іхняга за дзёрзкасьць языка свайго; гэта будзе пасьмяяньне зь іх у зямлі Егіпецкай.