Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CORINTHIANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next
Chapter 13
I Co Bela 13:1  Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, дык я — медзь звонкая, альбо кімвал гулкі,
I Co Bela 13:2  Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, — дык я нішто.
I Co Bela 13:3  І калі я раздам усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, — няма мне ў тым ніякай карысьці.
I Co Bela 13:4  Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросьціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца,
I Co Bela 13:5  ня бушуе, ня шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха,
I Co Bela 13:6  ня радуецца зь няпраўды, а разам цешыцца зь ісьціны;
I Co Bela 13:7  усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць.
I Co Bela 13:8  Любоў ніколі ня мінецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца.
I Co Bela 13:9  Бо мы часткова ведаем і частакова прарочым;
I Co Bela 13:10  а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, спыніцца.
I Co Bela 13:11  Калі я быў дзіцем, дык па-дзіцячы гаварыў, па-дзіцячы мысьліў, па-дзіцячы разважаў; а як стаўся мужчынаю, дык пакінуў дзіцячае.
I Co Bela 13:12  Бо цяпер мы бачым як празь цьмянае шкло, наўздогадзь, а тады твар да твару; цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны.
I Co Bela 13:13  А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў зь іх найбольшая.