Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CORINTHIANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next
Chapter 3
I Co Bela 3:1  І я ня мог гутарыць з вамі, браты, як з духоўнымі, а як з плоцкімі, як зь немаўляткамі ў Хрысьце.
I Co Bela 3:2  Я ўзгадаваў вас малаком, а ня цьвёрдаю ежаю; бо вы яшчэ не маглі есьці яе, ды і цяпер яшчэ ня можаце.
I Co Bela 3:3  Бо вы яшчэ плоцкія. Бо, калі паміж вамі зайздрасьць, звады і несугалосіца, дык ці ж ня плоцкія вы? і ці ня па людзкім звычаі робіце?
I Co Bela 3:4  Бо, калі адзін кажа: "Я Паўлаў", а другі: "я Апалосаў", дык ці ж ня плоцкія вы?
I Co Bela 3:5  Хто Павал? хто Апалос? Яны толькі слугі, празь якіх вы уверавалі, і пры тым як каму даў Гасподзь.
I Co Bela 3:6  Я пасадзіў, Апалос паліваў, а узрасьціў Бог;
I Co Bela 3:7  а таму і той, хто садзіць, і хто палівае, ёсьць нішто, а ўсё Бог, Які дае рост.
I Co Bela 3:8  І хто садзіць і хто палівае — адно; але кожны атрымае сваю ўзнагароду паводле сваёй працы.
I Co Bela 3:9  Бо мы супрацоўнікі ў Бога; а вы Божая ніва, Божая будова.
I Co Bela 3:10  Я, па дадзенай мне ад Бога мілаце, як мудры будаўнік, заклаў падмурак, а другі будуе на ім: але кожны ўважай, як будуе.
I Co Bela 3:11  Бо ніхто ня можа закласьці іншага падмурка, акрамя закладзенага, які ёсьць Ісус Хрыстос.
I Co Bela 3:12  Ці будуе хто на гэтым падмурку з золата, срэбра, каштоўных камянёў, дрэва, сена, саломы,
I Co Bela 3:13  дзея кожнага выявіцца: бо дзень пакажа; таму што ў вагні выкрываецца, і вагонь выпрабоўвае дзею кожнага, якая яна ёсьць.
I Co Bela 3:14  У каго дзея, якую ён будаваў, выстаіць, той атрымае ўзнагароду;
I Co Bela 3:15  а ў каго дзея згарыць, той мецьме шкоду; урэшце сам уратуецца, але так, як бы з вагню.
I Co Bela 3:16  Хіба ня ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?
I Co Bela 3:17  Калі хто абкрадзе сьвятыню Божую, таго пакарае Бог, бо сьвятыня Божая сьвятая; і гэтая сьвятыня — вы.
I Co Bela 3:18  Ніхто не ашуквай сам сябе; калі хто з вас думае быць мудрым у веку гэтым, той хай будзе неразумны, каб быць мудрым.
I Co Bela 3:19  Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць неразумнасьць перад Богам, як напісана: "ловіць мудрых у хітрасьці іхняй".
I Co Bela 3:20  І яшчэ: "Гасподзь ведае мудрошчы мудрацоў, што яны марныя".
I Co Bela 3:21  Таму вось, няхай ніхто ня хваліцца людзьмі, бо ўсё вашае:
I Co Bela 3:22  ці то Павал, ці Апалос, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці цяпершчына, а ці наступнае, — усё ваша;
I Co Bela 3:23  а вы — Хрыстовыя, а Хрыстос — Божы.