Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CORINTHIANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 16
I Co Bela 16:1  А зьбіраючы для сьвятых, рабеце так, як я ўстанавіў у цэрквах Галятыйскіх;
I Co Bela 16:2  у першы дзень тыдня кожны з вас хай адкладвае ў сябе і ашчаджае, колькі дазваляе яму дастатак, каб не рабіць збораў, калі я прыйду.
I Co Bela 16:3  А як прыйду, дык, каго вы выбераце, тых пашлю зь пісьмамі, каб даставілі ваш дар у Ерусалім.
I Co Bela 16:4  А калі і мне прыстойна будзе выправіцца, дык яны са мною пойдуць.
I Co Bela 16:5  Я прыйду да вас, калі прайду Македонію; бо я іду цераз Македонію.
I Co Bela 16:6  А ў вас, можа стацца, пажыву, або і перазімую, каб вы мяне правялі, куды пайду.
I Co Bela 16:7  Бо я не хачу бачыцца з вамі цяпер мімаходзь, а спадзяюся прабыць у вас колькі часу, калі Гасподзь дазволіць.
I Co Bela 16:8  А ў Эфэсе я прабуду да Пяцідзясятніцы,
I Co Bela 16:9  бо мне адчынены вялікія і шырокія дзьверы, і праціўнікаў многа.
I Co Bela 16:10  Калі ж прыйдзе да вас Цімафей, глядзеце, каб ён быў у вас убясьпечаны; бо ён чыніць справу Гасподнюю, як і я.
I Co Bela 16:11  Таму хай ніхто ім не пагардзіць, а праводзьце яго зь мірам, каб ён прыйшоў да мяне; бо я чакаю яго з братамі.
I Co Bela 16:12  А што да брата Апалоса, я вельмі прасіў яго, каб ён з братамі пайшоў да вас; але ён ніяк не хацеў ісьці сёньня, а прыйдзе, калі яму будзе спорна.
I Co Bela 16:13  Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужныя, цьвёрдыя;
I Co Bela 16:14  усё ў вас няхай будзе зь любоўю.
I Co Bela 16:15  Прашу вас, браты, вы ведаеце, сямейства Сьцяпанавае, што яно ёсьць пачатак Ахаіі, і што яны прысьвяцілі сябе служэньню сьвятым;
I Co Bela 16:16  будзьце ж і вы пачцівыя да такіх і да кожнага, хто пасабляе і працуе.
I Co Bela 16:17  Я рады прыходу Сьцяпана, Фартуната і Ахаіка: яны бо адшкадавалі мне вашу адсутнасьць,
I Co Bela 16:18  бо яны мой і ваш дух супакоілі. Шануйце такіх.
I Co Bela 16:19  Вітаюць вас цэрквы Асійскія; вітаюць вас рупліва ў Госпадзе Акіла і Прыскіла з хатняю іхняю царквою.
I Co Bela 16:20  Вітаюць вас, усе браты. Вітайце адзін аднаго сьвятым цалаваньнем.
I Co Bela 16:21  Маё Паўлава вітаньне сваёю рукою.
I Co Bela 16:22  Хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, анафэма ; маранафа .
I Co Bela 16:23  Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі,
I Co Bela 16:24  і любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Ісусе. Амін.