Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CORINTHIANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next
Chapter 14
I Co Bela 14:1  Дасягайце любові; дбайце пра дары духоўныя, а асабліва пра тое, каб прарочыць.
I Co Bela 14:2  Бо, хто гаворыць незнаёмаю моваю, той гаворыць ня людзям, а Богу, бо ніхто не разумее яго , ён тайны гаворыць духам;
I Co Bela 14:3  а хто прарочыць, той гаворыць людзям на настаўленьне, на ўмаўленьне і суцяшэньне.
I Co Bela 14:4  Той, хто гаворыць незнаёмаю мовай, настаўляе сябе; а хто прарочыць, той настаўляе царкву.
I Co Bela 14:5  Жадаю, каб вы ўсе гаварылі мовамі; але лепей, каб вы прарочылі, бо хто прарочыць, той большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба што ён пры гэтым будзе і тлумачыць, каб царква атрымала настаўленьне.
I Co Bela 14:6  Цяпер, калі я прыйду да вас, браты, і пачну гаварыць незнаёмымі мовамі, дык якую дам вам карысьць, калі ня выслоўлюся вам ці то адкрыцьцём, ці пазнаньнем, ці прароцтвам, ці вучэньнем?
I Co Bela 14:7  І бяздушныя рэчы, якія выдаюць гук, жалейка ці гусьлі, калі не выдаюць паасобных тонаў, як распазнаць тое, што іграюць на жалейцы ці на гусьлях?
I Co Bela 14:8  І калі труба будзе выдаваць нявыразны гук, хто будзе рыхтавацца да бітвы?
I Co Bela 14:9  Так, калі і вы языком вымаўляеце незразумелыя словы, дык як зразумеюць, што вы кажаце? Вы будзеце гаварыць на вецер.
I Co Bela 14:10  Колькі, напрыклад, розных словаў на сьвеце, і ніводнага зь іх няма без значэньня;
I Co Bela 14:11  але, калі я не разумею значэньня слоў, дык я для таго, хто гаворыць, чужаніца, і той, хто гаворыць, для мяне чужаніца.
I Co Bela 14:12  Так і вы, дбаючы пра дары духоўныя, старайцеся ўзбагаціцца імі дзеля настаўленьня царквы.
I Co Bela 14:13  А таму той, хто гаворыць незнаёмаю мовай, маліся за дар тлумачэньня.
I Co Bela 14:14  Бо, калі я малюся на незнаёмай мове, дык, хоць дух мой і моліцца, але розум мой застаецца бяз плоду.
I Co Bela 14:15  Што ж рабіць? Пачну маліцца духам, пачну маліцца і розумам; буду сьпяваць духам, буду сьпяваць і розумам.
I Co Bela 14:16  Бо, калі ты будзеш дабраслаўляць духам, дык той, хто стаіць на месцы простага чалавека, як скажа "амін" на тваё дзякаваньне? Бо ён не разумее, што ты кажаш.
I Co Bela 14:17  Ты добра дзякуеш, але другі не настаўляецца.
I Co Bela 14:18  Дзякую Богу майму: я больш за ўсіх вас гавару мовамі;
I Co Bela 14:19  але ў царкве лепей хачу пяць словаў сказаць розумам маім, каб і іншых наставіць,чым процьму словаў незнаёмаю моваю.
I Co Bela 14:20  Браты! ня будзьце дзеці розумам: на ліхое будзьце немаўляты, а розумам будзьце паўналетнія.
I Co Bela 14:21  У законе напісана: "іншымі мовамі й вуснамі буду гаварыць народу гэтаму, але і тады не паслухаюцца Мяне, кажа Гасподзь".
I Co Bela 14:22  Так што мовы — азнака ня вернікам, а няверуючым; а прароцтва — не для няверуючых, а для вернікаў.
I Co Bela 14:23  Калі ўся царква сыдзецца разам і ўсе пачнуць гаварыць незнаёмымі мовамі, і ўвойдуць да вас недасьведчаныя альбо няверуючыя, — дык ці ня скажуць, што вы шалееце?
I Co Bela 14:24  А калі ўсе прарочаць, і ўвойдзе хто няверуючы альбо недасьведчаны, дык усе яго выкрываюць, усе судзяць,
I Co Bela 14:25  і такім чынам тайны сэрца ягонага выяўляюцца; і ён падае ніцма, кланяецца Богу і кажа: "у ісьціне з вамі Бог!".
I Co Bela 14:26  Дык што ж, браты? Калі вы сыходзіцеся, і ў кожнага з вас ёсьць псальма, ёсьць павучаньне, ёсьць мова, ёсьць адкрыцьцё, ёсьць тлумачэньне, — хай ўсё гэта будзе на настаўленьне.
I Co Bela 14:27  Калі хто гаворыць незнаёмаю моваю, гаварэце двое, ці самае большае трое, і тое паасобку, а адзін хай тлумачыць.
I Co Bela 14:28  Калі ж ня будзе тлумача, дык маўчы ў царкве, а гавары сабе і Богу.
I Co Bela 14:29  І прарокі няхай гавораць двое ці трое, а астатнія хай разважаюць;
I Co Bela 14:30  калі ж каму з тых, што сядзяць, будзе адкрыцьцё, дык першы маўчы;
I Co Bela 14:31  бо ўсе адзін за адным можаце прарочыць, каб усім вучыцца і ўсім атрымліваць суцяшэньне.
I Co Bela 14:32  І духі прарочыя слухаюцца прарокаў,
I Co Bela 14:33  таму што Бог ня ёсьць Бог незлагадзі, а спакою. Так бывае ва ўсіх цэрквах у сьвятых.
I Co Bela 14:34  Жонкі вашыя ў цэрквах няхай маўчаць; бо не дазволена ім гаварыць, а быць у паслушэнстве, як і закон кажа.
I Co Bela 14:35  Калі ж яны хочуць нечагась навучыцца, хай пытаюцца пра тое дома ў мужоў сваіх; бо ня прыстойна жанчыне гаварыць у царкве.
I Co Bela 14:36  Хіба ад вас выйшла слова Божае? Альбо да вас адных дайшло?
I Co Bela 14:37  Калі хто лічыць сябе прарокам альбо духоўным, той хай разумее, што я пішу вам, бо гэта запаведзі Гасподнія.
I Co Bela 14:38  А хто не разумее, няхай не разумее.
I Co Bela 14:39  Дык вось, браты, дбайце пра тое, каб прарочыць, але не забараняйце гаварыць і мовамі;
I Co Bela 14:40  толькі ўсё мае быць прыстойна і належна.