Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CORINTHIANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next
Chapter 9
I Co Bela 9:1  Ці не апостал я? Ці ня вольны я? Ці ня бачыў я Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці не мая дзея вы ў Госпадзе?
I Co Bela 9:2  Калі іншым я не апостал, дык для вас апостал, бо пячаць майго апостальства — вы ў Госпадзе.
I Co Bela 9:3  Вось мая абарона супроць асуднікаў маіх.
I Co Bela 9:4  Альбо мы ня маем улады есьці і піць?
I Co Bela 9:5  Альбо ня маем улады мець спадарожніцаю сястру жонку, як і астатнія апосталы, і браты Гасподнія, і Кіфа?
I Co Bela 9:6  Альбо адзін я і Варнава ня маем улады не працаваць?
I Co Bela 9:7  Які ваяр служыць калі-небудзь сваім коштам? Хто, пасадзіўшы вінаград, ня есьць пладоў яго? Хто, пасучы статак, ня есьць малака ад статку?
I Co Bela 9:8  Ці толькі па людзкой развазе я гэта кажу? Ці ня тое самае кажа і закон?
I Co Bela 9:9  Бо ў Майсеевым законе напісана: "ня кілзай мызу валу, калі ён малоціць". Ці пра валоў дбае Бог?
I Co Bela 9:10  Альбо, можа, нам гаворыцца? Так, нам гэта напісана; бо, хто арэ, павінен араць з надзеяю, і хто малоціць, павінен малаціць з надзеяю атрымаць спадзяванае.
I Co Bela 9:11  Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, дык ці вялікае тое, калі пажнём у вас цялеснае?
I Co Bela 9:12  Калі іншыя маюць у вас уладу, дык ці ня болей мы? Але мы не карысталіся гэтай уладай, а ўсё пераносім, каб не паставіць якое перашкоды зьвеставаньню Хрыстоваму.
I Co Bela 9:13  Хіба ня ведаеце, што слугі пры храме кормяцца з храма? што слугі пры ахвярніку бяруць долю з ахвярніка?
I Co Bela 9:14  Так сама і Гасподзь наказаў прапаведнікам Дабравесьця жыць са зьвеставаньня.
I Co Bela 9:15  Але я не карыстаўся нічым такім. І напісаў гэта на тое, каб так было мне; бо мне лепей памерці, чым каб хто зьнішчыў славу маю.
I Co Bela 9:16  Бо, калі я зьвястую, дык няма мне чым хваліцца, бо гэта мусовы абавязак мой, і гора мне, калі не зьвястую!
I Co Bela 9:17  Бо калі раблю гэта з добрае волі, дык мецьму ўзнагароду; а калі ня з добрае волі, дык выконваю толькі даверанае мне служэньне.
I Co Bela 9:18  За што ж мне ўзнагарода? За тое, што, прапаведуючы Дабравесьце, зьвястую пра Хрыста бескарысьліва, не карыстаючыся маёй уладаю ў зьвеставаньні.
I Co Bela 9:19  Бо, будучы вольны ад усіх, я зрабіўся слугою ўсім, каб болей здабыць:
I Co Bela 9:20  для Юдэяў я быў як Юдэй, каб здабыць Юдэяў; для падзаконных быў як падзаконны, каб здабыць падзаконных;
I Co Bela 9:21  для тых, хто без закону,— як той, хто без закону, — будучы з законум перад Богам, але падзаконны Хрысту, — каб здабыць тых, хто без закону;
I Co Bela 9:22  для нямоглых быў як нямоглы, каб здабыць нямоглых. Для ўсіх я зрабіўся ўсіхнім, каб уратаваць, прынамсі, некаторых.
I Co Bela 9:23  А гэта раблю дзеля Дабравесьця, каб быць саўдзельнікам яго.
I Co Bela 9:24  Хіба ня ведаеце вы, што тыя, якія бягуць навыперадкі, бягуць усе, але толькі адзін здабывае ўзнагароду? Дык бяжэце так, каб здабыць.
I Co Bela 9:25  Усе падзьвіжнікі ўстрымліваюцца ад усяго: тыя — каб атрымаць вянок тленны, а мы — нятленны.
I Co Bela 9:26  І таму я бягу ня так, як бы марна, б’юся ня так, каб толькі махаць кулакамі ў паветры;
I Co Bela 9:27  а ўрымшчваю і занявольваю цела маё, каб, прапаведуючы іншым, самому ня стацца нявартым.