Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CORINTHIANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next
Chapter 6
I Co Bela 6:1  Як можа каторы з вас, маючы зыскі да іншага, судзіцца перад бязбожнымі, а ня перад сьвятымі?
I Co Bela 6:2  Хіба ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вы будзеце судзіць сьвет, дык ці ж вы ня вартыя судзіць менш важныя справы?
I Co Bela 6:3  Хіба ня ведаеце, што мы будзем судзіць анёлаў, дык ці ня тым болей справы жыцьцёвыя?
I Co Bela 6:4  А вы, калі маеце жыцьцёвыя цяжбіны, ставіце за судзьдзяў тых, хто за нішто не ўважаецца ў царкве.
I Co Bela 6:5  На сорам ваш кажу: няўжо няма сярод вас ніводнага разумнага, які мог бы рассудзіць братоў сваіх?
I Co Bela 6:6  Але брат з братам судзіцца, і да таго ж перад няверуючымі.
I Co Bela 6:7  І тое ўжо даволі вас прыніжае, што вы маеце цяжбіны паміж сабою. Ці ня лепей было б вам заставацца ў крыўдзе? ці ня лепей было б вам цярпець нягоды?
I Co Bela 6:8  Але вы самі крыўду ўчыняеце і адбіраеце, да таго ж у братоў.
I Co Bela 6:9  Хіба ня ведаеце, што няправедныя Царства Божага не спадкуюць? Не ашуквайце саміх сябе: ні блудадзеі, ні балвахвалы, ні пералюбцы, ні ганебцы, ні рукаблуды, ні мужаложцы,
I Co Bela 6:10  ні ліхазьдзірцы, ні зладзеі, ні п’яніцы, ні ліхасловы, ні драпежнікі — Царства Божага ня спадкуюць.
I Co Bela 6:11  І такімі былі некатроыя з вас, але абмыліся, але асьвяціліся, але апраўдаліся імем Госпада нашага Ісуса Хрыста і Духам Бога нашага.
I Co Bela 6:12  Усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, але нішто не павінна валодаць мною.
I Co Bela 6:13  Ежа для чэрава, а чэрава для ежы; але Бог зьнішчыць і тое і другое. А цела не для распусты, а для Госпада, і Гасподзь для цела.
I Co Bela 6:14  Бог уваскрэсіў Госпада, уваскрэсіць і нас сілаю Сваёю.
I Co Bela 6:15  Хіба ня ведаеце, што целы вашыя — чэлесы Хрыстовыя? Дык вось, ці адны чэлесы ў Хрыста, каб зрабіць іх чэлесамі распусьніцы? Хай ня будзе!
I Co Bela 6:16  Альбо ня ведаеце, што той, хто паруецца з распусьніцаю, робіцца адным целам зь ёю; бо сказана: "двое будуць адна плоць".
I Co Bela 6:17  А хто яднаецца з Госпадам, ёсьць адзін дух (з Госпадам).
I Co Bela 6:18  Унікайце распусты; усякі грэх, які ўчыняе чалавек, ёсьць па-за целам, а распусьнік грэшыць супраць свайго цела.
I Co Bela 6:19  Ці ня ведаеце, што целы вашыя — храм Сьвятога Духа, Які ў вас жыве, Якога маеце вы ад Бога, і вы не належыце сабе?
I Co Bela 6:20  Бо вы куплены дарагою цаною. Таму ўслаўляйце Бога і ў целах вашых і ў душах вашых, якія — Божыя.