ISAIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
Chapter 62
Isai | Bela | 62:1 | Ня змоўкну дзеля Сіёна, і дзеля Ерусаліма не супакоюся, пакуль ня ўзыдзе, як сьвятло, праўда яго, і збавеньне яго — як запаленая сьвяцільня. | |
Isai | Bela | 62:2 | І ўбачаць народы праўду тваю і ўсе цары — славу тваю, і назавуць цябе новым імем, якое дадуць вусны Гасподнія. | |
Isai | Bela | 62:4 | Ня будуць ужо называць цябе "пакінутым", і зямлю тваю ня будуць называць "пустыняю", а будуць называць цябе: "Маё ўпадабаньне да яго", а зямлю тваю — "замужняю", бо Гасподзь упадабаў цябе, і зямля твая спалучаецца. | |
Isai | Bela | 62:5 | Як юнак спалучаецца зь дзяўчынаю, так спалучаюцца з табою сыны твае; і як жаніх радуецца за нявесту, так будзе радавацца за цябе Бог твой. | |
Isai | Bela | 62:6 | На сьценах тваіх, Ерусаліме, я паставіў вартаўнікоў, якія ня змоўкнуць ні ўдзень, ні ўначы. О вы, хто нагадвае пра Госпада! — не змаўкайце, | |
Isai | Bela | 62:7 | не змаўкайце перад Ім, пакуль Ён не адновіць і пакуль ня зробіць Ерусаліма славаю на зямлі. | |
Isai | Bela | 62:8 | Гасподзь прысягнуў правіцаю Сваёю і моцнаю сілаю Сваёю: ня дам зерня твайго болей на ежу ворагам тваім, і сыны чужых ня піцьмуць віна твайго, над якім ты працаваў; | |
Isai | Bela | 62:9 | але зборшчыкі яго будуць есьці яго і славіць Госпада, і зборшчыкі вінаграду будуць піць віно яго ў дварах сьвяцілішча Майго. | |
Isai | Bela | 62:10 | Праходзьце, праходзьце ў браму, рыхтуйце дарогу народу! Раўняйце, раўняйце дарогу, прымайце каменьне, падымайце сьцяг народам! | |
Isai | Bela | 62:11 | Вось, Гасподзь абвяшчае да краю зямлі: скажэце дачцэ Сіёна: ідзе Збаўца твой; узнагарода Яго зь Ім і дараваньне Ягонае — перад Ім. | |