ISAIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
Chapter 60
Isai | Bela | 60:1 | Паўстань, сьвяціся, Ерусаліме ; бо прыйшло сьвятло тваё, і слава Гасподняя ўзышла над табою. | |
Isai | Bela | 60:2 | Бо вось, цемра пакрые зямлю, і змрок народы; а над табою зазьзяе Гасподзь, і слава Яго зьявіцца над табою. | |
Isai | Bela | 60:3 | І прыйдуць народы да сьвятла твайго, і цары — да зьзяньня, якое ўзыходзіць над табою. | |
Isai | Bela | 60:4 | Падымі вочы твае і паглядзі навокал: усе яны зьбіраюцца і ідуць да цябе: сыны твае здалёк ідуць і дачок тваіх на руках нясуць. | |
Isai | Bela | 60:5 | Тады ўбачыш і зарадуешся, і затрымціць і расхінецца сэрца тваё, бо багацьце мора зьвернецца да цябе, здабытак народу прыйдзе да цябе. | |
Isai | Bela | 60:6 | Мноства вярблюдаў пакрые цябе — драмадэры з Мадыяма і Эфы; усе яны з Савы прыйдуць, прынясуць золата і ладан і ўзьвесьцяць славу Гасподнюю. | |
Isai | Bela | 60:7 | Усе авечкі Кідарскія будуць сабраныя да цябе; бараны Нэваёцкія паслужаць табе: узыдуць на алтар Мой ахвяраю спадабанаю, і Я праслаўлю дом славы Маёй. | |
Isai | Bela | 60:9 | Так, Мяне чакаюць выспы і наперадзе іх — караблі Тарсіскія, каб перавезьці сыноў тваіх здалёк і зь імі срэбра іхняе і золата іхняе, у імя Госпада Бога твайго і Сьвятога Ізраілевага, бо Ён праславіць цябе. | |
Isai | Bela | 60:10 | Тады сыны іншаземцаў будавацьмуць сьцены твае, і цары іхнія — будуць служыць табе; бо ў гневе Маім Я пабіваў цябе, а ва ўпадабаньні Маім буду мілажальны да цябе. | |
Isai | Bela | 60:11 | І заўсёды будуць адчынены брамы твае, зачыняцца ня будуць ні ўдзень, ні ўначы, каб прыносілі табе здабытак народаў і прыводзілі цароў іхніх. | |
Isai | Bela | 60:12 | Бо народ і царства, якія не захочуць служыць табе,— загінуць, і такія народы цалкавіта вынішчацца. | |
Isai | Bela | 60:13 | Слава Лівана прыйдзе да цябе, кіпарыс, ядловец і кедр злучацца, каб упрыгожыць месца сьвяцілішча Майго,— і Я праслаўлю падножжа ног Маіх. | |
Isai | Bela | 60:14 | І прыйдуць да цябе ў пакоры сыны прыгнятальнікаў тваіх, і ўпадуць да ступакоў ног тваіх усе, хто пагарджаў табою, і назавуць цябе горадам Госпада, Сіёнам Сьвятога Ізраілевага. | |
Isai | Bela | 60:15 | Замест таго, што ты быў пакінуты і зьненавіджаны, так што ніхто не праходзіў празь цябе ,— Я зраблю цябе веліччу навекі, радасьцю ў роды родаў. | |
Isai | Bela | 60:16 | Ты будзеш насычацца малаком народаў, і грудзі царскія смактаць будзеш, і ўведаеш, што Я Гасподзь — Збаўца твой і Адкупнік твой, Моцны Ізраілеў. | |
Isai | Bela | 60:17 | Замест медзі буду дастаўляць табе золата, і замест жалеза — срэбра, і замест дрэва — медзь, і замест камянёў — жалеза; і пастаўлю кіраўніком тваім спакой і наглядчыкамі тваімі — праўду. | |
Isai | Bela | 60:18 | Ня чуваць будзе болей насільля ў зямлі тваёй, спусташэньня і разбурэньня — у межах тваіх; і будзеш называць сьцены твае ратункам і брамы твае — славаю. | |
Isai | Bela | 60:19 | Ня будзе ўжо сонца служыць табе сьвятлом дзённым, і зьзяньне месяца — сьвяціць табе; а Гасподзь будзе табе вечным сьвятлом, і Бог твой — славаю тваёю. | |
Isai | Bela | 60:20 | Ня зойдзе ўжо сонца тваё, і месяц твой не схаваецца, бо Гасподзь будзе табе вечным сьвятлом, і закончацца дні жальбы тваёй. | |
Isai | Bela | 60:21 | І народ твой увесь будзе праведны, навекі ўспадкуе зямлю, — парасьліну насаджэньня Майго, дзею рук Маіх, на праслаўленьне Маё. | |