ISAIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
Chapter 47
Isai | Bela | 47:1 | Сыдзі і сядзь у пыл, дзяўчына, дачка Вавілона; сядзі на зямлі: трона няма, дачка Халдэяў, і больш не называцьмуць цябе пяшчотнаю і раскошнаю. | |
Isai | Bela | 47:2 | Вазьмі жорны і мялі муку; здымі покрыва тваё, падбяры прыпол, адкрый галені, пераходзь цераз рэкі: | |
Isai | Bela | 47:3 | адкрыецца галізна твая, і нават відаць будзе сорам твой. Зьдзейсьню помсту і не пашкадую нікога. | |
Isai | Bela | 47:5 | Сядзі моўчкі і сыдзі ў цемру, дачка Халдэя: бо болей ня будуць называць цябе гаспадыняю царстваў. | |
Isai | Bela | 47:6 | Я ўгневаўся на народ Мой, зьнішчыў спадчыну Маю і аддаў іх у рукі твае; а ты не ўмілажалілася зь іх, — на старца ўскладала занадта цяжкае ярмо тваё. | |
Isai | Bela | 47:7 | І ты казала: "вечна буду гаспадыняю", а не ўяўляла таго ў розуме тваім, ня думала, што будзе пасьля. | |
Isai | Bela | 47:8 | Але сёньня выслухай мяне, сьпешчаная, што жывеш бястурботна, што гаворыш у сэрцы сваім: "я, — і другое падобнае да мяне няма: ня буду сядзець удавіцаю і не зазнаю страты дзяцей". | |
Isai | Bela | 47:9 | Але зьнянацку, у адзін дзень, прыйдзе да цябе тое і другое — страта дзяцей і ўдоўства; поўнаю мераю сыдуць яны на цябе, нягледзячы на мноства чарадзействаў тваіх і на вялікую сілу варажбіцтва твайго. | |
Isai | Bela | 47:10 | Бо ты спадзявалася на зладзейства тваё, казала: "ніхто ня бачыць мяне". Мудрасьць твая і веды твае — яны зьбілі цябе з дарогі, і ты казала ў сэрцы тваім: "я, і ніхто апрача мяне". | |
Isai | Bela | 47:11 | І прыйдзе на цябе нягода: ты не даведаешся, адкуль яна падымецца, і наваліцца на цябе бяда, якое ты ня мецьмеш сілы ўхіліць, і раптоўна прыйдзе на цябе загуба, пра якую ты ня думаеш. | |
Isai | Bela | 47:12 | Заставайся ж з тваімі варажбіцтвамі і з мноствам чарадзействаў тваіх, якімі ты займалася з маладосьці тваёй: можа стацца — пасобіш сабе, можа стацца — выстаіш. | |
Isai | Bela | 47:13 | Ты стомленая мноствам парадаў тваіх: хай жа выступяць назіральнікі нябёсаў і зьвездары і прадказальнікі па маладзіках, і ўратуюць цябе ад таго, што мае прыпасьці табе. | |
Isai | Bela | 47:14 | Вось яны, як салома: агонь спаліў іх, — ня збавілі душы сваёй ад полымя; не засталося вугалю, каб пагрэцца, ні агню, каб пасядзець каля яго. | |