NUMBERS
Chapter 12
Numb | Bela | 12:1 | І дакаралі Марыям і Аарон Майсея за жонку Эфіопку, якую ён узяў,— бо ён узяў за сябе Эфіопку,— | |
Numb | Bela | 12:2 | і сказалі: ці ж аднаму Майсею гаварыў Гасподзь? ці не гаварыў Ён і нам? І пачуў гэта Гасподзь. | |
Numb | Bela | 12:4 | І сказаў Гасподзь зьнянацку Майсею і Аарону і Марыям: выйдзіце вы трое да скініі сходу. І выйшлі ўсе трое. | |
Numb | Bela | 12:5 | І сышоў Гасподзь у воблачным слупе, і стаў каля ўваходу ў скінію, і паклікаў Аарона і Марыям, і выйшлі яны абое. | |
Numb | Bela | 12:6 | І сказаў: слухайце словы Мае: калі бывае ў вас прарок Гасподні, дык Я адкрываюся яму ва ўяве, у сьне гутару зь ім; | |
Numb | Bela | 12:8 | вусны ў вусны гавару Я зь ім, і яўна, а не ва ўявах, і вобраз Госпада бачыць ён; як жа не пабаяліся вы дакараць раба Майго Майсея? | |
Numb | Bela | 12:10 | І воблака адышло ад скініі, і вось, Марыям пакрылася праказаю, як сьнегам. Аарон зірнуў на Марыям, і вось яна ў праказе. | |
Numb | Bela | 12:11 | І сказаў Аарон Майсею: гаспадару мой! не палічы нам за грэх, што мы зрабілі неразумна і зграшылі; | |
Numb | Bela | 12:12 | не дапусьці, каб яна была,як дзіця, што нарадзілася мёртвае, у якога, калі яно выходзіць з чэрава маці сваёй, стлела ўжо палавіна цела. | |
Numb | Bela | 12:14 | І сказаў Гасподзь Майсею: калі б бацька яе плюнуў ёй у твар, дык ці ня мусіла б яна саромецца сем дзён? дык вось, няхай будзе яна ў затачэньні сем дзён па-за табарам, а пасьля зноў вернецца. | |