NUMBERS
Chapter 4
Numb | Bela | 4:3 | ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усіх здольных да службы, каб несьці працу ў скініі сходу. | |
Numb | Bela | 4:5 | Калі табару трэба выправіцца ў дарогу, Аарон і сыны ягоныя ўвойдуць, і здымуць заслону, якою закрываюць, і накрыюць ёю каўчэг адкрыцьця; | |
Numb | Bela | 4:6 | і пакладуць на яе покрыва са скураў сіняга колеру, а паўзьверх яго накінуць покрыва ўсё з блакітнай воўны , і ўставяць жэрдкі яго; | |
Numb | Bela | 4:7 | і стол хлябоў ахвяраваньня накрыюць тканінай з блакітнай воўны , і паставяць на ім місы, талеркі, чары і кубкі для паліваньня, і хлеб яго заўсёдны павінен быць на ім; | |
Numb | Bela | 4:8 | і пакладуць на іх тканіну барвовую, і накрыюць яе покрывам са скуры сіняга колеру, і ўставяць жэрдкі яго; | |
Numb | Bela | 4:9 | і возьмуць тканіну з блакітнай воўны , і накрыюць сьвяцільню і лампады яго, і абцугі яго і латкі яго, і ўвесь посуд пад алей, які ўжываецца пры ім, | |
Numb | Bela | 4:11 | і на залаты ахвярнік пакладуць тканіну з блакітнай воўны , і накрыюць яго покрывам са скураў сініх, і ўставяць жэрдкі яго. | |
Numb | Bela | 4:12 | І возьмуць усе рэчы службовыя, якія ўжываюцца на служэньні ў сьвятыні, і пакладуць у тканіну з блакітнай воўны , і накрыюць іх покрывам са скураў сініх, і пакладуць на насілкі. | |
Numb | Bela | 4:14 | і пакладуць на яго ўвесь посуд яго, які ўжываецца ў служэньні каля яго — вугольніцы, відэльцы, лапаткі і чары, увесь посуд ахвярніка — і накрыюць яго покрывам са скураў сініх, і ўставяць жэрдкі яго. | |
Numb | Bela | 4:15 | Калі, пры выпраўленьні ў дарогу табара, Аарон і сыны ягоныя накрыюць усю сьвятыню і ўсе рэчы сьвятыні, тады сыны Кааты падыдуць, каб несьці; але не павінны яны дакранацца да сьвятыні, каб не памерці. Гэтыя часткі скініі сходу павінны насіць сыны Каатавыя. | |
Numb | Bela | 4:16 | Элеазару, сыну Аарона сьвятара, даручаецца алей для сьвяцільні і пахучае дымленьне, і заўсёднае хлебнае прынашэньне і алей памазаньня,— даручаецца ўся скінія і ўсё, што ў ёй, сьвятыня і прылады яе. | |
Numb | Bela | 4:19 | але вось, што зрабеце ім, каб яны былі жывыя і не памерлі, калі падыходзяць да Сьвятога Сьвятых: Аарон і сыны Ягоныя няхай прыйдуць і паставяць іх кожнага ў служэньні ягоным і каля ношы ягонае; | |
Numb | Bela | 4:20 | але самыя яны не павінны падыходзіць, глядзець сьвятыню; калі накрываюць яе, каб не памерці. | |
Numb | Bela | 4:23 | ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, палічы іх усіх здольных да службы, каб рабіць працу пры скініі сходу. | |
Numb | Bela | 4:25 | яны павінны насіць покрывы скініі, і скінію сходу, і покрыва яе, і покрыва скураное сіняе, якое паверсе яго, і заслону на ўваход у скінію сходу, | |
Numb | Bela | 4:26 | і заслоны двара, і заслону на ўваход у двор, які вакол скініі і ахвярніка, і вяроўкі іх і ўсе рэчы, якія належаць да іх; і ўсё, што робіцца пры іх, яны павінны рабіць; | |
Numb | Bela | 4:27 | па загадзе Аарона і сыноў ягоных павінны чыніцца ўсе службы сыноў Гірсонавых пры ўсякім нашэньні цяжараў і ўсякай працы іхняй, і даручэце іх захаваньню ўсё, што яны носяць; | |
Numb | Bela | 4:28 | вось службы родаў сыноў Гірсонавых у скініі сходу, і вось, што даручаецца іх захаваньню пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара. | |
Numb | Bela | 4:30 | ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, палічы ўсіх здольных да службы, каб рабіць працу пры скініі сходу. | |
Numb | Bela | 4:31 | Вось, што яны павінны насіць, паводле службы іхняй пры скініі сходу: брусы скініі і жэрдкі яе, і слупы яе і падножжы яе, | |
Numb | Bela | 4:32 | і слупы двара з усіх бакоў і падножжы іх, і калы іх і вяроўкі іх, і ўсе рэчы пры іх і ўсе прылады іх; і паіменена палічэце рэчы, якія яны абавязаны насіць; | |
Numb | Bela | 4:33 | вось працы родаў сыноў Мэрарыных, паводле службы іх пры скініі сходу, пад нагладам Ітамара, сына Аарона, сьвятара. | |
Numb | Bela | 4:34 | І палічылі Майсей і Аарон і правадыры супольства сыноў Каатавых паводле родаў іхніх і паводле сямействаў іхніх, | |
Numb | Bela | 4:35 | ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усіх здольных да службы, для працы ў скініі сходу; | |
Numb | Bela | 4:37 | гэта — палічаныя з родаў Каатавых, усе службіты пры скініі сходу, якіх палічыў Майсей і Аарон па загадзе Гасподнім, наказаным праз Майсея. | |
Numb | Bela | 4:39 | ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усе здольныя да службы, для працы ў скініі сходу; | |
Numb | Bela | 4:40 | і было палічана паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, дзьве тысячы шэсьцьсот трыццаць: | |
Numb | Bela | 4:41 | гэта — палічаныя з родаў сыноў Гірсона, усе службіты пры скініі сходу, якіх палічыў Майсей і Аарон, па загадзе Гасподнім. | |
Numb | Bela | 4:43 | ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усе здольныя да службы, для працы пры скініі сходу; | |
Numb | Bela | 4:45 | гэта — палічаныя з родаў сыноў Мэрарыных, якіх палічыў Майсей і Аарон па загадзе Гасподнім, наказаным праз Майсея. | |
Numb | Bela | 4:46 | І палічаны ўсе лявіты, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля паводле родаў іхніх і паводле сямействаў іхніх, | |
Numb | Bela | 4:47 | ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усе здольныя да службы ў працы і нашэньня ў скініі сходу; | |