REVELATION OF JOHN
Chapter 1
Reve | Bela | 1:1 | Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаць рабам Сваім, што мае быць неўзабаве. І Ён паказаў, паслаўшы яго праз Свайго анёла рабу Свайму Яну, | |
Reve | Bela | 1:3 | Дабрашчасны, хто чытае і слухае словы прароцтва гэтага і выконвае напісанае ў ім; бо час блізкі. | |
Reve | Bela | 1:4 | Ян сямі цэрквам, якія ў Азіі: мілата вам і мір ад Таго, Які ёсьць, і быў, і прыйдзе, і ад сямі духаў, што перад тронам Ягоным, | |
Reve | Bela | 1:5 | і ад Ісуса Хрыста, Які ёсьць сьведка верны, Першынец зь мёртвых і Ўладар цароў зямных; Яму, Хто палюбіў нас і адмыў нас ад грахоў нашых Крывёю Сваёю, | |
Reve | Bela | 1:6 | і зрабіў нас царамі і сьвятарамі Богу і Айцу Свайму, слава і ўлада на векі вечныя, амін. | |
Reve | Bela | 1:7 | "Вось, ідзе з хмарамі; і ўгледзіць яго кожнае вока, і тыя, што "пракалолі Яго"; і заплачуць перад Ім усе плямёны зямныя". Так, амін. | |
Reve | Bela | 1:8 | Я ёсьць Альфа і Амэга, пачатак і канец, кажа Гасподзь, Які ёсьць, і быў, і прыйдзе, Усеўладны. | |
Reve | Bela | 1:9 | Я Ян, брат ваш і супольнік у скрусе і ў валадарстве і ў цярпеньнях Ісуса Хрыста, быў на востраве, які называецца Патмос, за слова Божае і за сьведчаньне Ісуса Хрыста. | |
Reve | Bela | 1:10 | Я быў у духу ў дзень нядзельны і чуў за сабою гучны голас, быццам трубны, які казаў: "Я ёсьць Альфа і Амэга, першы і апошні"; | |
Reve | Bela | 1:11 | тое, што бачыш, напішы ў кнігу і пашлі цэрквам, якія ў Азіі: у Эфэс і ў Сьмірну, і ў Пергам і ў Фіятыру, і ў Сардыс, і ў Філядэльфію і ў Лаадыкію. | |
Reve | Bela | 1:12 | Я абярнуўся, каб убачыць, чый голас прамаўляў да мяне; і абярнуўшыся, убачыў сем залатых сьветачаў | |
Reve | Bela | 1:13 | і, пасярод сямі сьветачаў, падобнага на Сына Чалавечага, ахінутага ў падыр і на грудзях аперазанага залатым пасам: | |
Reve | Bela | 1:14 | галава ў Яго і валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы ў Яго — як полымя вогненнае; | |
Reve | Bela | 1:15 | і ногі ў Яго падобныя да халкалівану, як распаленыя ў печы; і голас у Яго — як шум водаў вялікіх. | |
Reve | Bela | 1:16 | Ён трымаў у правіцы Сваёй сем зорак, і з вуснаў ягоных выходзіў востры з двух бакоў меч; і аблічча ў Яго — нібы сонца, што зьзяе ў сіле сваёй. | |
Reve | Bela | 1:17 | І калі я ўбачыў Яго, дык ўпаў да ног Ягоных, нібы мёртвы. І Ён усклаў на мяне правіцу Сваю і сказаў мне: ня бойся; Я ёсьць першы і апошні | |
Reve | Bela | 1:18 | і жывы; і быў мёртвы, і вось, жывы на векі вечныя, амін; і маю ключы пекла і сьмерці. | |