TITUS
Chapter 1
Titu | Bela | 1:1 | Павал, раб Божы, і апостал Ісуса Хрыста, па веры выбраных Божых і спазнаньня ісьціны, што вядзе да пабожнасьці, | |
Titu | Bela | 1:4 | Ціту, сапраўднаму сыну ў супольнай веры: мілата, міласэрнасьць і мір ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збаўцы нашага. | |
Titu | Bela | 1:5 | На тое я пакінуў цябе ў Крыце, каб ты давяршыў незакончанае і паставіў ва ўсіх гарадах прасьвітэраў, як я табе наказваў: | |
Titu | Bela | 1:6 | калі хто беспахібны, адзін раз жанаты, дзяцей мае верных, не дакараных за распусту або непакорлівасьць. | |
Titu | Bela | 1:7 | Бо япіскап мусіць быць беззаганны, як Божы домабудаўнік, ня дзёрзкі, не гняўлівы, ня п’яніца, не звадыяш, не карысьлівец, | |
Titu | Bela | 1:9 | павінен трымацца праўдзівага слова, згоднага з вучэньнем, каб ён быў моцны і настаўляў у здаровым вучэньні і супраціўцаў выкрываў. | |
Titu | Bela | 1:11 | якім трэба замыкаць вусны: яны разбэшчваюць цэлыя дамы, вучаць, чаго ня сьлед, з ганебнай карысьлівасьці. | |
Titu | Bela | 1:12 | Зь іх самых адзін, вершатворца, сказаў: "Крыцяне заўсёды хлусы, злыя зьвяры, вантробы ляныя". | |
Titu | Bela | 1:13 | Сьведчаньне гэта справядлівае. З гэтай прычыны выкрывай іх строга, каб яны былі здаровыя ў веры, | |
Titu | Bela | 1:15 | У чыстых усё чыстае: а ў апаганеных і няверных няма нічога чыстага, а спаганены і розум іхні ды сумленьне. | |