ECCLESIASTES
Chapter 9
Eccl | Bela | 9:1 | Усё гэта ў сэрца я ўзяў, каб дазнацца, што праведнікі і грэшнікі і іх учынкі — у Божай руцэ і што чалавек ні любові ні злосьці ня знае ва ўсім, што перад ім. | |
Eccl | Bela | 9:2 | Усяму і ўсім — адно: адна доля праведніку і бязбожнаму, добраму і ліхому , чыстаму і нячыстаму, таму, хто прыносіць ахвяры, і таму, хто ахвяр ня прыносіць; як дабрачыннаму, так і грэшнаму; як таму, хто прысягаецца, так і таму, хто цураецца клятвы. | |
Eccl | Bela | 9:3 | Вось гэта ёсьць ліха ва ўсім, што пад сонцам робіцца, што адна доля ўсім, і сэрца сыноў чалавечых напоўнена злом, і неразумнасьць у сэрцы ў іх, у жыцьці іхнім; а потым яны адыходзяць да мёртвых. | |
Eccl | Bela | 9:5 | Жывыя ведаюць, што памруць, а мёртвыя нічога ня ведаюць, і ўжо ім аддзякі няма, бо і памяць пра іх адышла ў забыцьцё, | |
Eccl | Bela | 9:6 | і любоў іх, і нянавісьць іх, і зайздрасьць іх ужо зьніклі, і няма болей учты ім вавекі ні ў чым, што пад сонцам робіцца. | |
Eccl | Bela | 9:7 | Дык вось , ідзі, з радасьцю еж твой хлеб, у радасьці сэрца пі віно тваё, калі будзе на справы твае добрая Божая воля. | |
Eccl | Bela | 9:9 | Радуйся жыцьцю з жонкай тваёю, якую кахаеш, ва ўсе часіны жыцьця твайго марнага, якое даў табе Бог пад сонцам на ўсе дні твайго марнага веку; бо гэта — доля твая ў жыцьці і ў працы тваёй, якую ты робіш пад сонцам. | |
Eccl | Bela | 9:10 | Усё, што можа зрабіць твая рука, па сіле рабі; бо ў магіле, у якую ты ляжаш, няма ні працы, ні разважаньня, ні ведаў, ні мудрасьці. | |
Eccl | Bela | 9:11 | І зноў я пабачыў пад сонцам, што ня ўвішным пасьпяховы бег дастаецца, не адважным — перамога, ня мудрым — хлеб, і не ў разумных — багацьце, і ня ўмельцам — прыхільнасьць, а ад часу й нагоды залежаць яны. | |
Eccl | Bela | 9:12 | Бо чалавек свайго часу ня знае. Як рыбы ловяцца ў згубную сетку, як птушкі ў сілах заблытваюцца, так сыны чалавечыя за час ліха хапаюцца, калі ён раптоўна находзіць на іх. | |
Eccl | Bela | 9:14 | горад невялікі, і людзей у ім небагата; падступіўся да яго вялікі цар, і атачыў яго шчыльна, і падрыхтаваў супроць яго аблогу; | |
Eccl | Bela | 9:15 | але знайшоўся ў ім мудры бядняк, і ён выратаваў мудрасьцю горад; але ж потым ніхто не згадаў таго бедака. | |
Eccl | Bela | 9:16 | І сказаў я: мудрасьць лепшая за сілу, але мудрасьць бедняка заняхайваецца, і словаў ягоных ня слухаюць. | |