I SAMUEL
Chapter 7
I Sa | Bela | 7:1 | І прыйшлі жыхары Кірыятыярыма, і ўзялі каўчэг Госпада, і прынесьлі яго ў дом Амінадаваў, на пагорак, а Элеазара, сына ягонага, асьвяцілі, каб ён захоўваў каўчэг Госпада. | |
I Sa | Bela | 7:2 | З таго дня, як застаўся каўчэг у Кірыятыярыме, прайшло шмат часу, гадоў дваццаць. І вярнуўся ўвесь дом Ізраілеў да Госпада. | |
I Sa | Bela | 7:3 | І сказаў Самуіл усяму дому Ізраіля, кажучы: калі вы ўсім сэрцам сваім вяртаецеся да Госпада, дык выдаліце са свайго асяродзьдзя багоў іншаземных і Астартаў і расхінеце сэрца ваша да Госпада і служэце Яму аднаму, і Ён выбавіць вас ад рукі Філістымлянаў. | |
I Sa | Bela | 7:6 | І сабраліся ў Масіфу, і чэрпалі ваду, і вылівалі перад Госпадам, і пасьціліся ў той дзень, кажучы: зграшылі мы перад Госпадам. І судзіў Самуіл сыноў Ізраілевых у Масіфе. | |
I Sa | Bela | 7:7 | Калі пачулі Філістымляне, што сабраліся сыны Ізраілевыя ў Масіфу, тады пайшлі валадары Філістымскія на Ізраіля. Ізраільцяне, дачуўшыся, спалохаліся Філістымлянаў. | |
I Sa | Bela | 7:8 | І сказалі сыны Ізраілевыя Самуілу: не пераставай клікаць за нас Госпада Бога нашага, каб Ён выратаваў нас ад рукі Філістымлянаў. | |
I Sa | Bela | 7:9 | І ўзяў Самуіл адно ягня ад саскоў і прынёс яго на цэласпаленьне Госпаду, і заклікаў Самуіл Госпада за Ізраіля, і пачуў яго Гасподзь. | |
I Sa | Bela | 7:10 | І калі Самуіл прыносіў цэласпаленьне, Філістымляне прыйшлі ваяваць зь Ізраілем. Але Гасподзь загрымеў у той дзень моцным громам над Філістымлянамі і навёў на іх жах, і яны былі пакараныя перад Ізраілем. | |
I Sa | Bela | 7:11 | І выступілі Ізраільцяне з Масіфы, і перасьледавалі Філістымлянаў, і білі іх да месца пад Вэтхорам. | |
I Sa | Bela | 7:12 | І ўзяў Самуіл адзін камень, і паставіў паміж Масіфаю і Сэнам і назваў яго Авэн-Эзэр , сказаўшы: да гэтага месца дапамог нам Гасподзь. | |
I Sa | Bela | 7:13 | Так упакораны былі Філістымляне і ня сталі больш хадзіць у межы Ізраілевыя; і была рука Гасподняя на Філістымлянах ва ўсе дні Самуіла. | |
I Sa | Bela | 7:14 | І вернуты былі Ізраілю гарады, якія ўзялі Філістымляне ў Ізраіля, ад Акарона і да Гэта, і межы іх вызваліў Ізраіль з рук Філістымлянаў, і быў мір паміж Ізраілем і Амарэямі. | |
I Sa | Bela | 7:16 | год у год ён хадзіў і абыходзіў Вэтыль і Галгал і Масіфу і судзіў Ізраіля ва ўсіх гэтых мясьцінах; | |