Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I SAMUEL
Prev Up Next
Chapter 15
I Sa Bela 15:1  І сказаў Самуіл Саўлу: Гасподзь паслаў мяне памазаць цябе царом над народам Ягоным, над Ізраілем; цяпер паслухайся голасу Госпада.
I Sa Bela 15:2  Так кажа Гасподзь Саваоф: успомніў Я пра тое, што зрабіў Амалік Ізраілю, як ён супрацьстаяў яму на шляху, калі ён ішоў зь Егіпта.
I Sa Bela 15:3  цяпер ідзі і пабі Амаліка і вынішчы ўсё, што ў яго; і не давай літасьці яму, а аддай сьмерці ад мужа да жонкі, ад падлетка да немаўляці, ад вала да авечкі, ад вярблюда да асла.
I Sa Bela 15:4  І сабраў Саўл люд і налічыў іх у Тэлаіме дзьвесьце тысяч Ізраільцянаў пешых і дзесяць тысяч з калена Юдавага.
I Sa Bela 15:5  І дайшоў Саўл да горада Амалікавага і зрабіў засаду ў даліне.
I Sa Bela 15:6  І сказаў Саўл Кіняянам: ідзеце, аддзялецеся, выйдзіце з асяродзьдзя Амаліка, каб я не загубіў вас зь ім, бо вы аказалі прыхільнасьць усім Ізраільцянам, калі яны ішлі зь Егіпта. І аддзяліліся Кіняяне з асяродзьдзя Амаліка.
I Sa Bela 15:7  І пабіў Саўл Амаліка ад Хавілы да навакольля Сура, што перад Егіптам;
I Sa Bela 15:8  і Агага, цара Амалікавага, захапіў жывога, а народ увесь вынішчыў мечам.
I Sa Bela 15:9  Але Саўл і народ пашкадавалі Агага і найлепшых авечак і валоў і ўкормленых ягнят, і ўсё добрае, і не хацелі зьнішчаць, а ўсе рэчы малаважныя і благія зьнішчылі.
I Sa Bela 15:10  І было слова Госпада Самуілу такое:
I Sa Bela 15:11  шкадую, што паставіў Я Саўла царом, бо ён адвярнуўся ад Мяне і слова Майго ня выканаў. І засмуціўся Саўл і клікаў Госпада цэлую ноч.
I Sa Bela 15:12  І ўстаў Самуіл рана раніцай і пайшоў насустрач Саўлу. І паведамілі Самуілу, што Саўл хадзіў на Карміл і там паставіў сабе помнік, і сышоў у Галгал.
I Sa Bela 15:13  Калі прыйшоў Самуіл да Саўла, дык Саўл сказаў яму: дабраславёны ты ў Госпада; я выканаў слова Госпада.
I Sa Bela 15:14  І сказаў Самуіл: а што гэта за бляяньне авечак у вушах маіх і рыканьне валоў, якое я чую?
I Sa Bela 15:15  І сказаў Саўл: прывялі іх ад Амаліка, бо людзі пашкадавалі найлепшых авечак і валоў на ахвяраваньне Госпаду Богу твайму; а астатняе мы зьнішчылі.
I Sa Bela 15:16  І сказаў Самуіл Саўлу: пачакай, я скажу табе, што сказаў мне Гасподзь уначы. І сказаў яму Саўл: кажы.
I Sa Bela 15:17  І сказаў Самуіл: ці не малы ты быў у вачах тваіх, калі стаўся галавою плямёнаў Ізраілевых, і Гасподзь памазаў цябе царом над Ізраілем?
I Sa Bela 15:18  І паслаў цябе Гасподзь у дарогу, сказаўшы: ідзі і пракляні няверных Амалікіцянаў і ваюй супроць іх, пакуль ня зьнішчыш іх.
I Sa Bela 15:19  Чаму ж ты не паслухаў голасу Госпада і кінуўся на здабычу і ўчыніў благое перад вачыма Госпада?
I Sa Bela 15:20  І сказаў Саўл Самуілу: я паслухаўся голасу Госпада і пайшоў у дарогу, куды паслаў мяне Гасподзь, і прывёў Агага, цара Амалікіцкага, а Амаліка зьнішчыў;
I Sa Bela 15:21  а людзі са здабычы, з авечак і валоў, узялі самае лепшае з праклятага, дзеля ахвяраваньня Госпаду Богу твайму ў Галгале.
I Sa Bela 15:22  І адказаў Самуіл: няўжо цэласпаленьні і ахвяры гэтаксама прыемныя Госпаду, як паслушэнства голасу Госпада? паслушэнства лепшае за ахвяры і паслухмянасьць лепшая за тлушч авечы;
I Sa Bela 15:23  бо непакорлівасць ёсьць грэх, як чараўніцтва, і супраціўства тое самае, што балвахвалства; за тое, што ты занядбаў слова Госпада, і Ён занядбаў цябе, каб ты ня быў царом.
I Sa Bela 15:24  І сказаў Саўл Самуілу: зграшыў я, бо пераступіў загад Госпада і слова тваё; але я баяўся народу і паслухаўся голасу ягонага;
I Sa Bela 15:25  а цяпер здымі зь мяне грэх мой і вярніся са мною, каб я пакланіўся Госпаду твайму.
I Sa Bela 15:26  І адказаў Самуіл Саўлу: не вярнуся я з табою, бо ты зьнікчэмніў слова Госпада, і Гасподзь зьнікчэмніў цябе, каб ты ня быў царом над Ізраілем.
I Sa Bela 15:27  І павярнуўся Самуіл, каб сысьці. Але Саўл ухапіўся за край вопраткі ягонай і разадраў яе.
I Sa Bela 15:28  Тады сказаў Самуіл: сёньня адабраў Гасподзь царства Ізраільскае ў цябе і аддаў яго блізкаму твайму, лепшаму за цябе;
I Sa Bela 15:29  і ня скажа няпраўды і не пакаецца Заступнік Ізраілеў, бо не чалавек Ён, каб каяцца Яму.
I Sa Bela 15:30  І сказаў Саўл : я зграшыў; але ўшануй мяне сёньня перад старэйшынамі народу майго і перад Ізраілем і вярніся са мною, і я пакланюся Госпаду Богу твайму.
I Sa Bela 15:31  І вярнуўся Самуіл э Саўлам, і пакланіўся Саўл Госпаду.
I Sa Bela 15:32  Потым сказаў Самуіл: прывядзеце да мяне Агага, цара Амалікіцкага. І падышоў да яго Агаг дрыготкі, і сказаў Агаг: канечне горыч сьмерці мінулася?
I Sa Bela 15:33  Але Самуіл сказаў: як меч твой жанчын пазбаўляў дзяцей, так маці твая сярод жанчын хай пазбудзецца сына . І расьсек Самуіл Агага перад Госпадам у Галгале.
I Sa Bela 15:34  І адышоў Самуіл у Раму, а Саўл пайшоў у дом свой, у Гіву Саўлаву.
I Sa Bela 15:35  І больш ня бачыўся Самуіл з Саўлам да сьмерці сваёй; але смуткаваў Самуіл па Саўле, бо Гасподзь раскаяўся, што зрабіў Саўла царом над Ізраілем.