Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II THESSALONIANS
1 2 3
Prev Up Next
Chapter 3
II T Bela 3:1  Дык вось, малецеся за нас, браты, каб слова Гасподняе шырылася і праслаўлялася, як і ў вас,
II T Bela 3:2  і каб нам пазбыцца падступных і ліхіх людзей; бо не ва ўсіх вера.
II T Bela 3:3  Але верны Гасподзь, Які ўмацуе вас і аслоніць ад ліхадзея.
II T Bela 3:4  Мы пэўныя за вас у Госпадзе, што вы выконваеце і будзеце выконваць тое, што мы вам наказваем.
II T Bela 3:5  А Гасподзь хай скіруе сэрцы вашыя ў любоў Божую і ў цярплівасьць Хрыстовую.
II T Bela 3:6  А наказваем вам, браты, імем Госпада нашага Ісуса Хрыста, цурацца кожнага брата, які жыве гультаём, а не паводле паданьня, якое прынялі ад нас,
II T Bela 3:7  бо вы самі ведаеце, як павінны вы пераймаць нас; бо мы не гультаявалі ў вас,
II T Bela 3:8  ні ў кога ня елі хлеба дарма, а займаліся працай і рабілі ноч і дзень, каб ня стацца цяжарам каму-небудзь з вас,
II T Bela 3:9  не таму, каб мы ня мелі ўлады, а каб сябе саміх даць вам у прыклад на перайманьне нас.
II T Bela 3:10  Бо, калі мы былі ў вас, дык наказвалі вам вось што: калі хто ня хоча працаваць, той і ня еж.
II T Bela 3:11  Але чуем, што некаторыя ў вас жывуць гультаямі, нічога ня робяць, а хітра абыходзяцца;
II T Bela 3:12  такіх умаўляем і пераконваем Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб яны, моўчкі працуючы, елі свой хлеб.
II T Bela 3:13  А вы, браты, ня падайце духам, робячы дабро.
II T Bela 3:14  Калі ж хто не паслухае слова нашага ў гэтым пасланьні, таго майце на прыкмеце і не вадзецеся зь ім, каб даць яму сораму;
II T Bela 3:15  але ня лічэце яго за ворага, а стаўце на розум, як брата.
II T Bela 3:16  А Сам Гасподзь міру няхай дасьць вам мір заўсёды ва ўсім; Гасподзь з усімі вамі!
II T Bela 3:17  Прывітаньне маёю рукою Паўлаваю, што служыць знакам у кожным пасланьні; пішу я так:
II T Bela 3:18  мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.