Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II TIMOTHY
1 2 3 4
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 3
II T Bela 3:1  Ведай жа, што ў апошнія дні настануць часіны цяжкія.
II T Bela 3:2  Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбныя, ганарыстыя, пыхлівыя, злоязыкія, бацькам непаслухмяныя, няўдзячныя, бязбожныя, няпрыязныя,
II T Bela 3:3  непамяркоўныя, паклёпнікі, нястрымлівыя, жорсткія, зьнялюбныя да дабра,
II T Bela 3:4  здраднікі, нахабы, пыхліўцы, прыхільныя больш да раскошы, чым да Бога,
II T Bela 3:5  з выгляду богабаязныя, а да сілы Божай варожыя. Пазьбягай такіх.
II T Bela 3:6  Да гэтакіх належаць тыя, якія лісьліва віжуюцца ў дамы і ачмураюць жанчын, што купаюцца ў грахах і ў юрлівасьці песьцяцца,
II T Bela 3:7  заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да спазнаньня ісьціны.
II T Bela 3:8  Як Яній і Ямврый супрацівіліся Майсею, так і гэтыя супрацівяцца ісьціне, людзі са зьвіхнёным розумам, невукі ў веры.
II T Bela 3:9  Але яны няшмат пасьпеюць; бо іхняе безгалоўе выявіцца перад усімі, як і з тамтымі сталася.
II T Bela 3:10  А ты пайшоў сьледам за мною ў вучэньні, жыцьці, станоўчасьці, веры, велікадушнасьці, любові, цяпрлівасьці.
II T Bela 3:11  у ганеньнях, цярпеньнях, якія выпалі мне ў Антыахіі, Іканіі, Лістрах; такія ганеньні я перанёс, і ад усіх выбавіў мяне Гасподзь.
II T Bela 3:12  Ды і ўсе, хто хоча жыць пабожна ў Хрысьце Ісусе, будуць перасьледавацца;
II T Bela 3:13  а ліхія людзі і ашуканцы будуць раскашаваць у зьле, зводзячы ў аблуды і ўпадаючы ў аблуды.
II T Bela 3:14  А ты трымайся таго, чаго навучаны, і што табе даверана, ведаючы, кім ты навучаны;
II T Bela 3:15  пры гэтым ты змалку ведаеш сьвятыя Пісаньні, якія могуць умудрыць цябе ў збавеньне вераю ў Хрыста Ісуса.
II T Bela 3:16  Усё Пісаньне боганатхнёнае і карыснае для навучаньня, для выкрыцьця, для выпраўленьня, для настаўленьня ў праведнасьці,
II T Bela 3:17  каб быў дасканалы Божы чалавек, да ўсякае добрае справы падрыхтаваны.