II TIMOTHY
Chapter 2
II T | Bela | 2:2 | І што чуў ад мяне пры многіх сьведках, тое накажы верным людзям, якія былі б здольныя іншых вучыць. | |
II T | Bela | 2:8 | Памятай (Госпада) Ісуса Хрыста ад семені Давідавага, Які ўваскрэс зь мёртвых, паводле зьвеставаньня майго. | |
II T | Bela | 2:10 | Таму я ўсё цярплю дзеля выбраных, каб і яны атрымалі збавеньне ў Ісусе Хрысьце зь вечнаю славаю. | |
II T | Bela | 2:14 | Гэта нагадвай, заклінаючы перад Госпадам ня ўступаць у спрэчкі, што зусім ня служыць на карысьць, а на разлад слухачам. | |
II T | Bela | 2:15 | Старайся паставіць сябе прад Богам годным, працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова праўды. | |
II T | Bela | 2:16 | А непатрэбнага пустаслоўя пазьбягай; бо яны яшчэ больш будуць памнажаць бязбожнасьць, | |
II T | Bela | 2:18 | якія адступіліся ад ісьціны, кажучы, што ўваскрэсеньне ўжо было, і разбураюць у некаторых веру. | |
II T | Bela | 2:19 | Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы пячатку гэтую: "ведае Гасподзь Сваіх"; і: "хай адступіць ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Госпада". | |
II T | Bela | 2:20 | А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўняны і гліняны; і адзін у ганаровым, а другі ў нізкім ужытку. | |
II T | Bela | 2:21 | Дык вось, хто будзе чысты ад гэтага, той будзе пасудзінай у гонары, асьвечанай і карыснай Уладыку, прыдатнай на ўсякую добрую патрэбу. | |
II T | Bela | 2:22 | Юнацкіх пажадлівасьцяў пазьбягай, а трымайся праўды, веры, любові, згоды з усімі, хто заклікае Госпада ад чыстага сэрца. | |
II T | Bela | 2:24 | а рабу Госпада нельга сварыцца, а трэба быць прыязным да ўсіх, навучальным, нязлосным, | |
II T | Bela | 2:25 | здольным лагодна настаўляць праціўнікаў, — можа, дасьць ім Бог пакаяньне для спазнаньня праўды, | |