Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JAMES
1 2 3 4 5
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 5
Jame Bela 5:1  Паслухайце вы, багатыя: плачце і галасеце над вашымі злыбедамі, якія на вас .
Jame Bela 5:2  Багацьце ваша спрахла, і вопратку вашу патачыла моль.
Jame Bela 5:3  Золата ваша і срэбра паржавела, і ржа іхняя засьведчыць супраць вас і зьесьць плоць вашу, як вагонь: вы назапасілі сабе скарб на астатнія дні.
Jame Bela 5:4  Вось плата, якую вы затрымалі ў працаўнікоў, што жалі палеткі вашыя, лямантуе, і лямант жняцоў дайшоў да вуха Госпада Саваофа.
Jame Bela 5:5  Вы раскашавалі на зямлі і асалодамі цешыліся; упасьвілі вашыя сэрцы, як бы на дзень заколу.
Jame Bela 5:6  Вы засудзілі, забілі Праведніка: Ён не супрацівіўся вам.
Jame Bela 5:7  Дык вось, браты, будзьце доўгацярплівыя, да прышэсьця Гасподняга. Вось, араты чакае каштоўнага плоду зямлі і дзеля яго церпіць доўга, пакуль атрымае дождж раньні і позьні.
Jame Bela 5:8  Доўгацярпеце і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прышэсьце Гасподняе блізіцца.
Jame Bela 5:9  Не наракайце, браты, адзін на аднаго, каб не асудзілі вас: вось, Судзьдзя стаіць каля дзьвярэй.
Jame Bela 5:10  Вазьмеце, браты мае, за прыклад ліхія пакуты і доўгацярпеньні продкаў, што прамаўлялі імем Гасподнім.
Jame Bela 5:11  Вось, мы дагаджаем тым, што цярпелі. Вы чулі пра цярпеньні Ёва і бачылі канец ягоны ад Госпада, бо Гасподзь вельмі міласэрны і спагадлівы.
Jame Bela 5:12  А найперш, браты мае, не прысягайце ні небам, ні зямлёю, ані якою іншаю кляцьбою; а хай будзе ў вас: так-так і не-не, каб вам не падупасьці асудзе.
Jame Bela 5:13  Ці ліха пакутуе каторы з вас? хай моліцца. Ці вясёлы хто? хай сьпявае псальмы.
Jame Bela 5:14  Ці занядужаў хто з вас? хай пакліча прасьвітэраў царквы, і хай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Гасподняе,
Jame Bela 5:15  і малітва веры ацаленьне дасьць хвораму, і падыме яго Гасподзь; і калі ён учыніў грахі, даруюцца яму.
Jame Bela 5:16  Прызнавайцеся адзін аднаму ў правінах і малецеся адзін за аднаго, каб ачуняць: на многае здольная шчырая малітва праведніка.
Jame Bela 5:17  Ільля быў чалавек падобны на вас, і малітваю памаліўся, каб ня было дажджу: і ня падаў дождж на зямлю тры гады і шэсьць месяцаў;
Jame Bela 5:18  і зноў памаліўся: і неба дало дождж, і зямля ўрадзіла плод свой.
Jame Bela 5:19  Браты! калі хто з вас ухіліцца ад праўды, і наверне хто яго,
Jame Bela 5:20  хай той ведае, што, хто грэшніка навярнуў з аблуднай дарогі ягонай, той уратуе душу ад сьмерці і пакрые мноства грахоў.