JAMES
Chapter 1
Jame | Bela | 1:1 | Якаў, раб Бога і Госпада Ісуса Хрыста, дванаццаці родам, якія ў расьсеяньні, — радавацца! | |
Jame | Bela | 1:4 | а цярплівасьць павінна мець дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалыя ва ўсёй паўнаце, бязь ніякай пахібы. | |
Jame | Bela | 1:5 | Калі ж каму-небудзь з вас не хапае мудрасьці, хай просіць у Бога, Які дае ўсім проста і без дакораў, — і дасца яму. | |
Jame | Bela | 1:6 | Але няхай просіць зь вераю, і зусім не сумняваецца, бо хто сумняваецца, падобны да марское хвалі, якую гоніць і распырсквае вецер; | |
Jame | Bela | 1:11 | узыходзіць сонца, настае сьпёка, і высушвае траву, краска яе ападае, прападае хараство яе; так вяне і багаты ў шляхах сваіх. | |
Jame | Bela | 1:12 | Дабрашчасны чалавек, які вытрывае выпрабаваньне, бо пасьля выпрабаваньня ён атрымае вянок жыцьця, які паабяцаў Гасподзь тым, хто любіць Яго. | |
Jame | Bela | 1:13 | У выпрабаваньні ніхто хай ня кажа: "Бог мяне спакушае"; Бог бо не спакушаецца злом і сам не спакушае нікога, | |
Jame | Bela | 1:17 | Усякае даньне добрае і ўсякі дар дасканалы зыходзіць згары, ад Айца сьвятла, у Якога няма перамены, ані ценю пераменнасьці. | |
Jame | Bela | 1:18 | Захацеўшы, спарадзіў Ён нас словам ісьціны, каб сталіся мы нейкім пачаткам Ягоных твораў. | |
Jame | Bela | 1:19 | Дык вось, браты мае любасныя, кожны чалавек няхай будзе борзды ў слуханьні, марудлівы ў словах, марудлівы ў гневе; | |
Jame | Bela | 1:21 | Таму, адклаўшы ўсялякую нячыстасьць і лішнюю злосьць, у пакоры прымеце пасеянае ў вас слова, якое можа ўратаваць вашы душы. | |
Jame | Bela | 1:23 | Бо хто слухае слова і ня выконвае, той падобны да чалавека, які разглядвае прыродныя рысы аблічча свайго ў люстры: | |
Jame | Bela | 1:25 | А хто пранікне ў закон дасканалы, закон свабоды, і застанецца ў ім , той, ня будучы слухачом забыўлівым, а выканаўцам дзеі, дабрашчасны будзе ў сваім дзеяньні. | |
Jame | Bela | 1:26 | Калі ж хто з вас думае, што ён пабожны, і не таймуе свайго языка, а ашуквае сваё сэрца, у таго пустая пабожнасьць. | |