Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JAMES
1 2 3 4 5
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 3
Jame Bela 3:1  Браты мае! ня многія рабецеся настаўнікамі, ведаючы, што мы тым большай асуды дастаём.
Jame Bela 3:2  бо ўсе мы шмат грэшым; хто ня грэшыць у слове, той чалавек дасканалы, ён можа ацугляць і ўсё цела.
Jame Bela 3:3  Вось, мы ўкладваем кілзы коням у храпу, каб яны пакорыліся нам, і ўсім целам іхнім кіруем.
Jame Bela 3:4  Вось, і караблі, хоць якія вялікія яны і хоць якімі моцнымі вятрамі гнаныя, невялікім стырном кіруюцца, куды хоча стырнік;
Jame Bela 3:5  гэтак сама і язык — невялікі чэлес, але многа робіць. Паглядзі, невялікі вагонь як многа рэчыва паліць;
Jame Bela 3:6  і язык — вагонь; як сьвет няпраўды; язык так пастаўлены сярод чэлесаў нашых, што апаганьвае ўсё цела і запальвае кола жыцьця, і сам запальваецца ад геены;
Jame Bela 3:7  бо ўсякая прырода зьвяроў і птушак, плазуноў і марскіх жывёлін таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечай,
Jame Bela 3:8  а язык утаймаваць ніхто зь людзей ня можа: гэта — неўтаймавальнае ліха; ён поўны сьмяротнай атруты.
Jame Bela 3:9  Ім дабраславім Бога і Айца, і ім праклінаем людзей, створаных у падабенстве да Бога.
Jame Bela 3:10  З тых самых вуснаў сыходзяць дабраславеньне і праклён; не павінна, браты мае, гэтак быць.
Jame Bela 3:11  Хіба цячэ з адных вуснаў крыніцы салодкая і горкая вада ?
Jame Bela 3:12  Ня можа, браты мае, смакоўніца радзіць масьліны альбо вінаградная лаза смоквы; гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салёную і салодкую ваду.
Jame Bela 3:13  Ці мудры і разумны хто з вас, дакажы гэта ў дзеях добрымі паводзінамі з мудрай пакораю.
Jame Bela 3:14  Але калі ў сэрцы вашым вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, дык не хвалецеся і ня хлусеце на праўду:
Jame Bela 3:15  гэта бо ня мудрасьць, што згары прыходзіць, а зямная, плоцкая, дэманская;
Jame Bela 3:16  бо дзе зайздрасьць і зьвяга, там незлагадзь і ўсё ліхое.
Jame Bela 3:17  А мудрасьць, якая прыходзіць згары, найперш — чыстая, потым — згодлівая, лагодная, пакорлівая, поўная мілажальнасьці і добрых пладоў, неадступная, і некрывадушная.
Jame Bela 3:18  А плод праўды ў міры сеецца творцамі міру.