ROMANS
Chapter 13
Roma | Bela | 13:1 | Кожная душа няхай скараецца вышэйшым уладам; бо няма ўлады не ад Бога; а ўлады, якія існуюць, ад Бога ўстаноўлены. | |
Roma | Bela | 13:2 | Таму той, хто супрацівіцца ўладзе, супрацівіцца Божаму пастанаўленьню; а тыя, што супрацівяцца, самі наклічуць на сябе асуду. | |
Roma | Bela | 13:3 | Бо начальнікі страшныя не для добрых дзеяў, а для ліхіх. Ці хочаш не баяцца ўлады? Рабі дабро, і дастанеш пахвалы ад яе; | |
Roma | Bela | 13:4 | бо начальнік ёсьць Божы слуга, табе на дабро. А калі робіш зло, бойся, бо ён нездарма трымае меч: ён — Божы слуга, які помсьціць і карае таго, хто ўчыняе ліхое. | |
Roma | Bela | 13:7 | Дык вось, аддавайце кожнаму належнае; каму падатак, падатак; каму мыта, мыту; каму страх, страх; каму гонар, гонар. | |
Roma | Bela | 13:8 | Не заставайцеся запазычанцамі нікому ні ў чым, акрамя ўзаемнай любові; бо хто любіць другога, выканаў закон. | |
Roma | Bela | 13:9 | Бо запаведзі: не распусьнічай, не забівай, ня крадзь, ня сьведчы ілжыва, не зажадай чужога, і ўсе іншыя ляжаць у гэтым слове: любі блізкага твайго, як самога сябе. | |
Roma | Bela | 13:11 | Так рабеце, ведаючы час, што пара ўжо нам прачнуцца ад сну. Бо сёньня бліжэй да нас выратаваньне, чым тады, калі мы ўверавалі. | |
Roma | Bela | 13:12 | Ноч прайшла, а дзень наблізіўся: дык вось, адкінем дзеі цямна і апранемся ў зброю сьвятла. | |
Roma | Bela | 13:13 | Як удзень, будзем паводзіць сябе прыстойна: ні ў аб’ядзеньні і п’янстве, ні ў распусьце і блудзе, ні ў свары і зайздрасьці; | |