ROMANS
Chapter 3
Roma | Bela | 3:4 | Зусім не. Бог верны, а кожны чалавек ілжывы, як напісана: "Ты праведны ў словах Тваіх і пераможаш, у судзе Тваім". | |
Roma | Bela | 3:5 | А калі нашая няпраўда выяўляе праўду Божую, дык што скажам? няўжо будзе Бог несправядлівы, калі паказвае гнеў? — кажу, па-чалавечы разважаючы. | |
Roma | Bela | 3:7 | Бо, калі вернасьць Божая ўзвышаецца маёю нявернасьцю на славу Божую, завошта яшчэ мяне ж судзіць, як грэшніка? | |
Roma | Bela | 3:8 | І ці ж не рабіць нам зло, каб выйшла на дабро, як некаторыя ўпікаюць нас і кажуць, быццам мы гэтак вучым? Справядлівы суд на такіх. | |
Roma | Bela | 3:9 | Дык што ж? ці маем мы перавагу? Зусім не; бо мы ўжо даказалі, што як Юдэі, так і Эліны, усе пад грэхам, | |
Roma | Bela | 3:12 | усе зьбіліся з тропу, нягодныя сталіся ўсе: няма, хто тварыў бы дабро, няма аніводнага". | |
Roma | Bela | 3:13 | Горла іхняе — дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком; атрута асьпідаў у іх на губах; | |
Roma | Bela | 3:19 | А мы ведаем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, хто пад законам, так што замыкаюцца ўсякія вусны, і ўвесь сьвет робіцца вінаваты перад Богам, | |
Roma | Bela | 3:21 | Але сёньня, незалежна ад закону, зьявілася праведнасьць Божая, пра якую сьведчаць закон і прарокі, | |
Roma | Bela | 3:22 | праведнасьць Божая празь веру ў Ісуса Хрыста ва ўсіх і на ўсіх вернікаў; бо няма розьніцы, | |
Roma | Bela | 3:25 | Якога Бог прынёс у ахвяру ўмілажальваньня ў Крыві Ягонай празь веру, для паказу справядлівасьці Ягонай ў дараваньні грахоў, учыненых раней, | |
Roma | Bela | 3:26 | у доўгім цярпеньні Божым, для паказу справядлівасьці Ягонай ў сёньняшні час, — хай зьявіцца Ён справядллівы і апраўдае таго, хто веруе ў Ісуса. | |
Roma | Bela | 3:27 | Дзе ж тое, чым пахваліцца? зьнішчана. Якім законам? законам учынкаў? Не, а законам веры. | |