Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
ROMANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 9
Roma Bela 9:1  Праўду кажу ў Хрысьце, ня хлушу, сьведчыць мне сумленьне маё ў Духу Сьвятым,
Roma Bela 9:2  што вялікі мне смутак і няспынная болесьць сэрцу майму:
Roma Bela 9:3  я хацеў бы сам быць адлучаны ад Хрыста за братоў маіх, родных мне па плоці;
Roma Bela 9:4  гэта азначае, Ізраільцян, якім належаць усынаўленьне і слава, і запаветы і заканадаўства, і набажэнства і абяцаньні;
Roma Bela 9:5  іхнія і бацькі, і ад іх Хрыстос па плоці, існы над ўсім Бог, дабраславёны навекі, амін.
Roma Bela 9:6  Але ня тое, каб слова Божае ня спраўдзілася. Бо ня ўсе тыя Ізраільцяне, якія ад Ізраіля,
Roma Bela 9:7  і ня ўсе дзеці Абрагамавыя, якія ад семені ягонага; а (сказана): "у Ісааку назавецца табе семя".
Roma Bela 9:8  Гэта значыцца, ня плоцкія дзеці — дзеці Божыя; а дзеці абяцаньня прызнаюцца за семя.
Roma Bela 9:9  А слова абяцаньня такое: "у гэты самы час прыйду, а ў Сары будзе сын".
Roma Bela 9:10  І не адно гэта; а гэтак сама было і з Рэбэкаю, калі яна зачала ў адзін час двух сыноў ад Ісаака, бацькі нашага;
Roma Bela 9:11  бо калі яны яшчэ не нарадзіліся і не зрабілі нічога добрага альбо благога (каб у пастанове Бог быў вольны выбіраць
Roma Bela 9:12  залежна не ад учынкаў, а ад Таго, Хто кліча), — сказана было ёй: "большы будзе ў паслужэньні ў меншага",
Roma Bela 9:13  як і напісана: "Якава Я палюбіў, а Ісава зьненавідзеў".
Roma Bela 9:14  Што ж скажам? Няўжо несправядлівасьць у Бога? Зусім не!
Roma Bela 9:15  Бо Ён кажа Майсею: "каго мілаваць, памілую; каго шкадаваць, пашкадую".
Roma Bela 9:16  Дык вось, памілаваньне залежыць не ад таго, хто хоча і імкнецца, а ад Бога, Які мілуе.
Roma Bela 9:17  Бо Пісаньне кажа фараону: "На тое Я і паставіў цябе, каб паказаць над табою сілу Маю, і каб прапаведана было імя Маё па ўсёй зямлі".
Roma Bela 9:18  Дык вось, каго хоча, мілуе; а каго хоча, робіць жорсткім.
Roma Bela 9:19  Ты скажаш мне: за што ж яшчэ дакарае? Бо хто ўсупрацівіцца волі Ягонай?
Roma Bela 9:20  А ты хто, чалавеча, што спрачаешся з Богам? Ці скажа творыва творцу: навошта ты мяне так зрабіў?
Roma Bela 9:21  Ці ж ня мае ганчар улады над глінаю, каб з таго самага месіва зрабіць адзін посуд на ганаровае ўжываньне, а другі — на буднае?
Roma Bela 9:22  Што ж, калі Бог, хочучы паказаць гнеў і явіць магутнасьць Сваю, зь вялікай і доўгай цярплівасьцю пераносіў сасуды гневу, угатаваныя на пагібель,
Roma Bela 9:23  каб разам выявіць багацьце славы Сваёй над посудамі міласэрнасьці, якія Ён падрыхтаваў для славы, —
Roma Bela 9:24  над намі, каго Ён паклікаў ня толькі зь Юдэяў, але і зь язычнікаў?
Roma Bela 9:25  Як і ў Асіі кажа: "ня Мой народ назаву Маім народам, і не каханую каханаю".
Roma Bela 9:26  І на тым месцы, дзе сказана ім: "вы ня Мой народ, там названыя будуць сынамі Бога жывога".
Roma Bela 9:27  А Ісая ўсклікае пра Ізраіля: "хай хоць будуць сыны Ізраіля лікам, як пясок марскі, толькі рэшта ўратуецца;
Roma Bela 9:28  бо дзею заканчвае і скора вырашыць па праўдзе, дзею рашучую ўчыніць Гасподзь на зямлі".
Roma Bela 9:29  і як прадказаў Ісая: "калі б Гасподзь Саваоф не пакінуў нам семені, мы зрабіліся б, як Садома, і былі б падобныя да Гаморы".
Roma Bela 9:30  Што ж скажам? Што язычнікі, якія ня шукалі праведнасьці, атрымалі праведнасьць, праведнасьць ад веры;
Roma Bela 9:31  а Ізраіль, які шукаў закону праведнасьці, не дайшоў да закону праведнасьці.
Roma Bela 9:32  Чаму? Таму, што шукалі ня ў веры, а ў дзеях закону; бо спатыкнуліся аб камень спатыкненьня,
Roma Bela 9:33  як напісана: "вось, кладу ў Сыёне камень спатыкненьня і скалу панады; і хто верыць у Яго, не пасароміцца".