Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
ROMANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 7
Roma Bela 7:1  Хіба вы ня ведаеце, браты, — бо кажу тым, хто абазнаны ў законе, — што закон мае ўладу над чалавекам, пакуль чалавек жывы?
Roma Bela 7:2  Замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі памрэ муж, яна вызваляецца ад закону замужжа.
Roma Bela 7:3  А таму, калі пры жывым мужы яна выйдзе за другога, будзе называцца пералюбніцаю; а калі памрэ муж, яна вольная ад закону і ня будзе пералюбніцаю, як выйдзе за другога мужа.
Roma Bela 7:4  Гэтак і вы, браты мае, памерлі для закону Целам Хрыстовым, каб належаць Іншаму, Уваскрэсламу зь мёртвых, каб прынесьлі мы плод Богу.
Roma Bela 7:5  Бо, калі мы жылі целам, тады шалы грахоўныя, што выяўляюцца праз закон, дзейнічалі ў чэлесах нашых, каб прыносіць плод сьмерці;
Roma Bela 7:6  А цяпер, памершы для закона, якім былі зьвязаныя мы вызваліліся зь яго, каб служыць (Богу) на абнаўленьне ў духу, а не паводле старой літары.
Roma Bela 7:7  Што ж скажам? няўжо ад закону грэх? Зусім не; але я ня інакш спазнаў грэх, як праз закон, бо я не разумеў бы і жаданьня, калі б закон не ўказаў: не пажадай.
Roma Bela 7:8  Але грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, абудзіў ува мне розныя жаданьні; бо без закону грэх мёртвы.
Roma Bela 7:9  Я жыў калісьці без закону; але калі прыйшла запаведзь, дык грэх ажыў,
Roma Bela 7:10  а я памёр; і такім чынам запаведзь на жыцьцё паслужылася мне на сьмерць,
Roma Bela 7:11  бо грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, увёў мяне ў спакусу і забіў ёю.
Roma Bela 7:12  Таму закон сьвяты, і запаведзь сьвятая і праведная і добрая.
Roma Bela 7:13  Дык вось, няўжо добрае зрабілася мне сьмертаносным? Зусім не; але грэх, які выявіўся грэхам, бо праз добрае нясе мне сьмерць, так што грэх робіцца занадта грэшным праз запаведзь.
Roma Bela 7:14  Бо мы ведаем, што закон — духоўны, а я плоцкі, прададзены грэху.
Roma Bela 7:15  Бо не разумею, што раблю; таму што ня тое раблю, што хачу, а што ненавіджу, тое раблю.
Roma Bela 7:16  А калі раблю тое, чаго не хачу, дык згаджаюся з законам, што ён добры,
Roma Bela 7:17  а таму ўжо ня я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне.
Roma Bela 7:18  Бо ведаю, што ня жыве ўва мне, гэта значыцца, у плоці маёй, добрае; бо жадаць дабра я магу, а рабіць яго — не.
Roma Bela 7:19  Добрага, якога хачу, не раблю, а ліхое, якога не хачу, раблю.
Roma Bela 7:20  А калі раблю тое, чаго не хачу, дык ужо ня я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне.
Roma Bela 7:21  Дык вось, я знаходжу закон: што, калі хачу рабіць добрае, ува мне сядзіць благое;
Roma Bela 7:22  бо ва ўнутраным чалавеку я маю задавальненьне ад закону Божага,
Roma Bela 7:23  а ў чэлесах маіх бачу іншы закон, які ваюе супроць закону розуму майго і робіць мяне палонным закону грахоўнага, які ў чэлесах маіх.
Roma Bela 7:24  Няшчасны я чалавек! хто вызваліць мяне ад гэтага цела сьмерці?
Roma Bela 7:25  Дзякую Богу (майму) празь Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык вось, сам я служу розумам закону Божаму, а плоцьцю — закону грахоў.