ROMANS
Chapter 2
Roma | Bela | 2:1 | Вось таму няма апраўданьня табе, кожны чалавеча, што судзіш другога ; бо тым самым судом, якім судзіш другога, асуджаеш сам сябе; бо, асуджаючы другога , робіш тое самае. | |
Roma | Bela | 2:3 | Няўжо думаеш ты, чалавеча, што ўнікаеш суду Божага, калі асуджаеш тых, якія ўчыняюць такое, і сам робячы тое самае? | |
Roma | Bela | 2:4 | Альбо пагарджаеш багацьцем даброці, лагоднасьці і вялікай цярплівасьці Божай, не разумеючы, што даброць Божая вядзе цябе да пакаяньня? | |
Roma | Bela | 2:5 | Але, з упартасьці тваёй і нераскаянага сэрца ты сам сабе зьбіраеш гнеў на дзень гневу і абвяшчэньня праведнага суду ад Бога, | |
Roma | Bela | 2:7 | тым, якія ўвесь час ў добрых дзеях шукаюць славы, гонару і бесьсьмяротнасьці, — жыцьцё вечнае; | |
Roma | Bela | 2:8 | а тым, якія ўпарцяцца і супрацівяцца ісьціне, ды аддаюцца няпраўдзе, — лютасьць і гнеў. | |
Roma | Bela | 2:10 | Наадварот жа, слава і гонар і мір кожнаму, хто робіць добрае: першаму Юдэю, потым і Эліну! | |
Roma | Bela | 2:12 | Тыя, што без закону зграшылі, без закону і загінуць; а тыя, якія ў законе зграшылі, паводле закону прымуць суд, | |
Roma | Bela | 2:14 | бо, калі язычнікі, ня маючы закону, ад прыроды законнае робяць, дык, ня маючы закону, яны самі сабе закон: | |
Roma | Bela | 2:15 | яны паказваюць, што дзеі закону ў іх напісаны ў сэрцах, пра што сьведчыць сумленьне іхняе і думкі іхнія, якія то вінавацяць, то апраўдваюць адна адну, | |
Roma | Bela | 2:16 | у дзень, калі паводле зьвеставаньня майго, Бог будзе судзіць таемныя дзеі людзей празь Ісуса Хрыста. | |
Roma | Bela | 2:22 | Прапаведуючы ня красьці, крадзеш? кажучы: не распусьнічай, распусьнічаеш? грэбуючы ідаламі, рабуеш сьвятыні? | |
Roma | Bela | 2:25 | Абразаньне карыснае, калі выконваеш закон; а калі ты пераступаеш закон, дык абразаньне тваё сталася неабразаньнем. | |
Roma | Bela | 2:26 | Дык вось, калі неабразанец выконвае пастановы закону, дык ягонае неабразаньне ці не залічыцца яму за абразаньне? | |
Roma | Bela | 2:27 | І неабрэзаны ад прыроды, які выконвае закон, ці не асудзіць цябе, пераступніка закону зь Пісаньнем і абразаньнем? | |