Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
ROMANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 4
Roma Bela 4:1  Што ж, скажам, Абрагам, бацька наш, набыў па плоці?
Roma Bela 4:2  Калі Абрагам апраўдаўся дзеямі, ён мае пахвалу, але не перад Богам.
Roma Bela 4:3  Бо што кажа Пісаньне? "Паверыў Абрагам Богу, і гэта залічылася яму ў праведнасьць".
Roma Bela 4:4  Плата працаўніку залічваецца не зь мілаты, а з абавязку;
Roma Bela 4:5  а таму, хто не працуе, а верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожнага, вера ягоная залічваецца ў праведнасьць.
Roma Bela 4:6  Так і Давід называе шчасным чалавека, якому Бог залічвае праведнасьць незалежна ад дзеяў:
Roma Bela 4:7  "дабрашчасныя, каму беззаконьні дараваныя і чые грахі пакрытыя;
Roma Bela 4:8  дабрашчасны той чалавек, якому Гасподзь не залічыць грэху".
Roma Bela 4:9  Дабрашчаснасьць гэтая датычыцца абразаньня, ці неабразаньня? Мы кажам, што Абрагаму вера залічылася ў праведнасьць.
Roma Bela 4:10  Калі залічылася? пасьля абразаньня ці да абразаньня? Не пасьля абразаньня, а да абразаньня.
Roma Bela 4:11  І знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці празь веру, якую меў у неабразаньні, так што ён стаўся бацькам усіх веруючых у неабразаньні, каб і ім залічылася праведнасьць,
Roma Bela 4:12  і бацькам абрэзаных, ня толькі тых, што прынялі абразаньне, але і тых, што ходзяць па сьлядах веры бацькі нашага Абрагама, якую меў ён у неабразаньні.
Roma Bela 4:13  Бо не законам дадзена Абрагаму, альбо семені ягонаму, абяцаньне — быць спадкаемцам сьвету, а праведнасьцю веры.
Roma Bela 4:14  Калі спадкаемцы тыя, што сьцьвярджаюцца на законе, дык марная вера, нячыннае абяцаньне;
Roma Bela 4:15  бо закон творыць гнеў, таму што дзе няма закону, няма і парушэньня.
Roma Bela 4:16  Такім чынам па веры, каб было зь літасьці, каб абяцаньне было неадменнае ўсім, ня толькі па законе, але і па веры нашчадкаў Абрагама, які ёсьць бацька ўсім нам, —
Roma Bela 4:17  як напісана: "Я паставіў цябе бацькам многіх народаў", — перад Богам, Якому ён паверыў, Які ажыўляе мёртвых і называе няіснае, як існае.
Roma Bela 4:18  Ён звыш надзеі, паверыў з надзеяй, праз што зрабіўся бацькам многіх народаў, згодна са сказаным: "Такое шматлікае будзе семя тваё".
Roma Bela 4:19  І, не зьнямогшыся ў веры, ён ня думаў, што цела ягонае, амаль стогадовага, ужо зьмярцьвела, і нутроба Сарыная ў зьмярцьвеньні;
Roma Bela 4:20  не пахіснуўся ў абяцаньні Божым недавярствам, а застаўся цьвёрды ў веры, узьнёсшы славу Богу,
Roma Bela 4:21  і будучы добра ўпэўнены, што Ён мае сілу выканаць абяцанае.
Roma Bela 4:22  Таму і залічылася яму ў праведнасьць.
Roma Bela 4:23  А што залічана было яму, напісана ня толькі яму аднаму,
Roma Bela 4:24  але і нам: залічыцца і нам, што веруюць у Таго, Хто уваскрэсіў зь мёртвых Ісуса (Хрыста), Госпада нашага,
Roma Bela 4:25  Які прададзены за грахі нашыя і ўваскрэс дзеля апраўданьня нашага.