ROMANS
Chapter 12
Roma | Bela | 12:1 | І вось, прашу вас, браты, міласэрнасьцю Божай, аддавайце целы вашыя ў ахвяру жывую, сьвятую, Богу спадобную: на разумнае служэньне ваша; | |
Roma | Bela | 12:2 | і не прыстастоўвайцеся да веку гэтага, а пераўтварайцеся абнаўленьнем розуму вашага, каб вам спазнаваць што (ёсьць) воля Божая, добрая, прыемная і дасканалая. | |
Roma | Bela | 12:3 | Па дадзенай мне мілаце, кожнаму з вас кажу: ня думайце пра сябе больш, чым трэба думаць; а думайце сьціпла, у меру веры, якое кожнаму Бог удзяліў. | |
Roma | Bela | 12:4 | Бо як у адным целе ў нас многа чэлесаў, але не ва ўсіх чэлесаў адно і тое самае прызначэньне, | |
Roma | Bela | 12:6 | І як па дадзенай нам мілаце, маем розныя здольнасьці, дык, калі гэта прароцтва — прароч у згодзе зь вераю; | |
Roma | Bela | 12:8 | калі суцешнік, суцяшай; калі раздаеш, раздавай у шчырасьці; калі начальнік, начальнічай дбайна; калі дабрачынец — дабрачынь з прыязнасьцю. | |
Roma | Bela | 12:16 | Будзьце аднамысныя паміж сабою; ня мудруйце высока, а ідзеце сьледам за паслухмянымі; ня мройце пра сябе; | |
Roma | Bela | 12:19 | Ня помсьціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: "Мне помста, Я адплачу", кажа Гасподзь. | |
Roma | Bela | 12:20 | Дык вось, калі твой вораг галодны, накармі яго; калі асьмяглы, напаі яго: бо, робячы гэта, ты зьбярэш на галаву ягоную распаленае вугольле. | |