DANIEL
Chapter 6
Dani | Bela | 6:1 | Заўгодна было Дарыю паставіць над царствам сто дваццаць сатрапаў, каб яны былі ва ўсім царстве, | |
Dani | Bela | 6:2 | а над імі трох князёў,— адзін зь якіх быў Данііл,— каб сатрапы давалі ім адказ, і каб цару ня было ніякага клопату. | |
Dani | Bela | 6:3 | Данііл пераўзыходзіў астатніх князёў і сатрапаў, бо ў ім быў высокі дух, і цар задумваў ужо паставіць яго над усім царствам. | |
Dani | Bela | 6:4 | Тады князі і сатрапы пачалі шукаць зачэпкі, каб абскаржыць Данііла ў кіраваньні царствам; але ніякай зачэпкі і пахібы знайсьці не маглі, бо ён быў верны, і ніякай пахібы альбо віны не аказвалася на ім. | |
Dani | Bela | 6:5 | І гэтыя людзі сказалі: "не знайсьці нам зачэпкі супроць Данііла, калі мы ня знойдзем яе супроць яго ў законе ягонага Бога". | |
Dani | Bela | 6:6 | Тады гэтыя князі і сатрапы падступіліся да цара і так сказалі яму: "цар Дарый, вавекі жыві! | |
Dani | Bela | 6:7 | Усе князі царства, намесьнікі, сатрапы, дарадцы і ваеначальнікі згадзіліся паміж сабою, каб была зроблена царская пастанова і выдадзены загад, каб, хто трыццаць дзён будзе прасіць якога-небудзь іншага бога альбо чалавека, акрамя цябе, цару, таго кінуць у львіную яму. | |
Dani | Bela | 6:8 | Дык вось, сьцьвердзі, цару, гэтую забарону і падпішы ўказ, каб ён быў нескасавальны, як закон Мідыйскі і Персідскі, і каб ён ня быў парушаны". | |
Dani | Bela | 6:10 | А Данііл, калі даведаўся, што падпісаны такі ўказ, пайшоў у свой дом; а вокны ў сьвяцёлцы ягонай былі адчынены супроць Ерусаліма, і ён тры разы на дзень схіляў калені і маліўся свайму Богу і славіў Яго, як ён рабіў гэта і да таго. | |
Dani | Bela | 6:12 | потым прыйшлі і сказалі цару пра царскую забарону: "ці ня ты падпісаў указ, каб кожнага чалавека, які трыццаць дзён будзе прасіць якога-небудзь іншага бога альбо чалавека акрамя цябе, цару, укінуць у львоўнік?" Цар адказаў і сказаў: "гэта слова цьвёрдае, як закон Мідзянаў і Персаў, што ня можа быць зьменены". | |
Dani | Bela | 6:13 | Тады адказвалі яны і сказалі цару, што "Данііл, які — з палонных сыноў Юдэі, не зважае ні на цябе, цару, ні на ўказ, табою падпісаны, а тры разы на дзень моліцца сваімі малітвамі". | |
Dani | Bela | 6:14 | Цар, пачуўшы гэта, моцна засмуціўся і паклаў сабе на сэрца ўратаваць Данііла, і аж да захаду сонца вельмі намагаўся вызваліць яго. | |
Dani | Bela | 6:15 | А тыя людзі падступіліся да цара і сказалі яму: "ведай, цару, што паводле закону Мідзянаў і Персаў ніякая забарона або пастанова, зацьверджаная царом, ня можа быць зьменена". | |
Dani | Bela | 6:16 | Тады цар загадаў, і прывялі Данііла і ўкінулі ў львіную яму: пры гэтым цар сказаў Даніілу: "твой Бог, Якому ты заўсёды служыш, Ён выратуе цябе!" | |
Dani | Bela | 6:17 | І прынесьлі камень і паклалі на затворыну ямы, і цар запячатаў яе сваім пярсьцёнкам і пярсьцёнкамі вяльможаў сваіх, каб нішто не перамянілася ў распарадзе пра Данііла. | |
Dani | Bela | 6:18 | Пасьля цар пайшоў у свой палац, лёг спаць не вячэраўшы і нават не дазволіў уносіць яму ежу, і сон ня йшоў да яго. | |
Dani | Bela | 6:20 | і, падышоўшы да рова, жаласным голасам клікнуў Данііла, і сказаў цар Даніілу: "Данііле, рабе Бога жывога! Бог твой, Якому ты заўсёды служыш, ці мог цябе ўратаваць ад ільвоў?" | |
Dani | Bela | 6:22 | Бог мой паслаў Свайго анёла і замкнуў пашчы львам, і яны не пашкодзілі мне, бо я быў перад Ім чысты, ды і перад табою, цару, я не зрабіў злачынства". | |
Dani | Bela | 6:23 | Тады цар дужа ўзрадаваўся за яго і загадаў падняць Данііла зь ямы; і ніякай пашкоды ня знойдзена на ім, бо ён верыў у Бога свайго. | |
Dani | Bela | 6:24 | І загадаў цар, і прывялі тых людзей, якія абскардзілі Данііла, і ўкінулі ў львоўнік, як іх самых, так і дзяцей іхніх і жонак іхніх; і не дасталі яны яшчэ да дна ямы, як ільвы пахапалі іх і патрушчылі ўсе іх косьці. | |
Dani | Bela | 6:25 | Пасьля таго цар Дарый напісаў усім народам, плямёнам і родам, што жылі на ўсёй зямлі: "няхай мір вам памножыцца! | |
Dani | Bela | 6:26 | Мною даецца загад, каб у кожнай мясьціне майго царства трымцелі і баяліся перад Богам Даніілавым, бо Ён ёсьць Бог Жывы і Вечнаісны, і царства Яго нязьнішчальнае, і валадарства Яго бясконцае. | |
Dani | Bela | 6:27 | Ён выбаўляе і ратуе і ўчыняе цуды і азнакі на небе і на зямлі; Ён уратаваў Данііла ад ільвінае сілы". | |