Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II CORINTHIANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 9
II C Bela 9:1  Мне, зрэшты, лішне пісаць вам пра службу сьвятым,
II C Bela 9:2  бо я ведаю руплівасьць вашую, і хвалюся вамі перад Македонцамі, што Ахаія гатовая яшчэ зь леташняга году; а стараннасьць вашая падахвоціла многіх.
II C Bela 9:3  А братоў паслаў я на тое, каб пахвала мая вам не прапала марна ў гэтым выпадку, а каб вы, як я казаў, былі падрыхтаваныя,
II C Bela 9:4  і каб, калі прыйдуць са мною Македонцы і застануць вас негатовых, не пасаромлены былі мы, — не кажу "вы", — пахваліўшыся так упэўнена.
II C Bela 9:5  Вось чаму я палічыў патрэбным упрасіць братоў, каб яны першыя пайшлі да вас і папярэдне паклапаціліся, каб абвешчанае ўжо дабраславеньне ваша было гатовае, як дабраславеньне, а не як прымусовая даніна.
II C Bela 9:6  Пры гэтым (скажу): хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее шчодра, той шчодра і пажне.
II C Bela 9:7  Хай кожны ўзычвае, як сэрца ягонае прыхіляе, а ня з прыкрасьцю і ня з прынукаю; бо Бог любіць таго, хто самахоць дае з радасьцю.
II C Bela 9:8  А Бог мае сілу ўзбагаціць вас усякаю мілатою, каб вы, заўсёды і ва ўсім маючы ўсялякі дастатак, былі багатыя на ўсякія добрыя дзеі,
II C Bela 9:9  як напісана: "рассыпаў, раздаў убогім; праўда ягоная трывае вавекі".
II C Bela 9:10  А Той, Хто дае насеньне сейбіту і хлеб на ежу, дасьць і шчодрасьць пасеянаму вамі і памножыць плады праведнасьці вашай,
II C Bela 9:11  так, каб вы ўсім багатыя былі на ўсякую шчадроту, якая праз нас узносіць падзяку Богу.
II C Bela 9:12  Бо справа служэньня гэтага ня толькі дапаўняе ўбогасьць сьвятых, але нараджае ў многіх удзячнасьць Богу;
II C Bela 9:13  бо, бачачы досьвед у гэтым служэньні, яны славяць Бога за пакору вызнаванаму вамі Дабравесьцю Хрыстоваму і за шчырую супольнасьць зь імі і з усімі,
II C Bela 9:14  молячыся за вас, па прыхільнасьці да вас, за шчодра сутную ў вас мілату Божую.
II C Bela 9:15  Дзякуй Богу за нявымоўны дар Ягоны!