JAMES
Chapter 4
Jame | Bela | 4:1 | Адкуль у вас свары і раздоры? ці не адгэтуль, ад пажаданьняў вашых, што варагуюць у чэлесах вашых? | |
Jame | Bela | 4:2 | Хочаце — і ня маеце; забіваеце і зайздросьціце — і ня можаце дамагчыся; зводзіцеся і варагуеце — і ня маеце, бо ня просіце; | |
Jame | Bela | 4:3 | Просіце — і не атрымліваеце, бо просіце не на добрае, а каб ужыць на пажаданьні вашыя. | |
Jame | Bela | 4:4 | Пералюбнікі і пералюбніцы! ці ж ня ведаеце, што дружба са сьветам ёсьць варожасьць супраць Бога! Дык вось, хто хоча быць сябрам сьвету, той робіцца ворагам Богу. | |
Jame | Bela | 4:6 | Але тым большую дае мілату; таму і сказана: "Бог гордым супрацівіцца, а пакорным дае мілату". | |
Jame | Bela | 4:8 | да Бога наблізьцеся, і наблізіцца да вас; ачысьціце рукі, грэшнікі, папраўце сэрцы, двудушныя; | |
Jame | Bela | 4:9 | смуткуйце, плачце і галасеце: сьмех ваш няхай абернецца ў плач, а радасьць — у смутак. | |
Jame | Bela | 4:11 | Не ліхаслоўце адзін аднаго, браты: хто ліхасловіць брата альбо судзіць брата свайго, той ліхасловіць і судзіць закон; а калі ты судзіш закон, дык ты не выканаўца закону, а судзьдзя. | |
Jame | Bela | 4:12 | Адзін Заканадаўца і Судзьдзя, Які можа і ўратаваць і загубіць: а ты хто, што судзіш іншага? | |
Jame | Bela | 4:13 | Цяпер паслухайце вы, што гаворыце: сёньня ці заўтра мы выправімся ў такі-а-такі горад і пражывём там адзін год, і будзем гандляваць і зарабляць; | |
Jame | Bela | 4:14 | вы, што ня ведаеце, што будзе заўтра: бо што такое жыцьцё ваша? пара, якая зьяўляецца на кароткі час, а потым зьнікае. | |
Jame | Bela | 4:15 | Замест таго, каб вам ска-заць: як захоча Гасподзь і будзем жывыя, дык зробім тое ці іншае, | |